Грамадства1010

«Пішуць, што вінаватая ўлада». Сілавікі кашмараць гродзенцаў, незадаволеных забаронай канцэртаў у цэнтральных дворыках

Тэму вельмі актыўна абмяркоўваюць у сацыяльных сетках, людзі абураюцца. Сілавікам гэта не падабаецца.

У Гродне гарадскія ўлады нядаўна забаранілі музыкам граць на вуліцы ў цэнтральных дворыках, у тым ліку на папулярнай у жыхароў Маставой. Пад забарону таксама трапіла гучная музыка з калонак і дыджэй-сэты.

Забарона выклікала ажыятаж у сацыяльных сетках. Многія гродзенцы лічаць, што гэтая забарона пазбавіла горад адной з яго асаблівасцяў. За каментарыямі сочаць сілавікі. Адзін з праўладных каналаў паведаміў, што людзей, якія выказваюць незадавальненне, ужо выклікаюць у міліцыю. Іх «віна» ў тым, што яны абвінавачваюць уладу ў забароне канцэртаў.

«Усе «каментатары» ўжо ўстаноўленыя кампетэнтнымі органамі. Гэта робіцца хутчэй, чым Google вызначае ваша месцазнаходжанне. Тых, хто перастараўся, відавочна перайшоў мяжу, чакае «ўзнагарода». Іх ужо выклікаюць куды трэба, размаўляюць, папярэджваюць, просяць задумацца», — піша праўладны канал.

Гродзенскія ўлады таксама пракаментавалі сітуацыю. У гарвыканкаме заявілі, што аніякай забароны быццам бы няма.

«У апошні час у сацыяльных сетках абмяркоўваецца тэма так званых «музычных дворыкаў» і магчымых абмежаванняў на выступленні. Хочам запэўніць: забароны няма. Аднак мы працуем над тым, каб прывесці творчыя пляцоўкі ў прававое поле, зрабіўшы іх зручнымі і бяспечнымі для кожнага», — гаворыцца ў паведамленні.

Каментары10

  • Аскольд
    21.08.2025
    Так там же губернатор (или как там его) с аула. А в аулах никаких музыкантов нету, вот оттуда ноги и растут. Да и что этому, с аула, какие то там беларусы с синими жопами, он то не белорус.
  • kef
    21.08.2025
    Вай, вай, вай, выяўляюць хутчэй, чым пішуць каменты? Штосьці я 2 гады на хатняй хіміі актыўна пісала каменты пад вашым пільным надзорам, вы колькі раз у мяне правяралі тэхніку і кампутар? І нічога знайсьці не маглі, а так хацелася... Я ж нават тэлефон не блакавала асабіста для вас. Мне часта крыкуны мільгаюць у вачах...
  • ваван
    21.08.2025
    чет власти начали перегибать. Даже лехатарат волнуется. То самокаты (оказлось что очень МНОГО их у людей), то петь низя.... Но парадак есть парадак. Ищо много неупарадквана

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць