Свет44

Трамп астыў да ідэі арганізаваць сустрэчу Пуціна і Зяленскага

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які нядаўна абвясціў пра намер арганізаваць асабістую сустрэчу Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага, вырашыў адмовіцца ад гэтай ініцыятывы. Паводле крыніц The Guardian з амерыканскай адміністрацыі, Трамп цяпер лічыць, што Масква і Кіеў павінны самі арганізаваць двубаковыя перамовы, якія, на яго думку, маглі б стаць наступным крокам да завяршэння вайны.

Дональд Трамп. Фота: Alex Brandon / AP

Крыніцы The Guardian паведамляюць, што амерыканскі прэзідэнт больш не будзе браць на сябе прамую ролю ў арганізацыі сустрэчы. Замест гэтага ён хоча далучыцца пазней — калі Пуцін і Зяленскі ўжо сустрэнуцца — і правесці трохбаковую сустрэчу пры ўдзеле ЗША.

Раней, 19 жніўня, Трамп абвясціў пра сваю ідэю пасля сустрэчы ў Белым доме з Зяленскім, а таксама з лідарамі краін Еўрасаюза і генсекам НАТА Маркам Рутэ. Заходнія СМІ паведамлялі, што ў тэлефоннай размове Пуцін папярэдне пагадзіўся на прапанову Трампа, але Крамль афіцыйнага пацвярджэння гэтаму не даў.

У той жа час міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў адзначыў, што для такой сустрэчы патрэбная грунтоўная падрыхтоўка: усе пытанні павінны быць загадзя адпрацаваныя экспертамі і міністрамі. Паводле яго слоў, Пуцін «гатовы сустракацца і з Зяленскім», але толькі калі будзе ясна, што сустрэча мае канкрэтны сэнс і калі з украінскага боку будзе асоба з дастатковай у вачах Расіі легітымнасцю для падпісання магчымых дамоўленасцяў.

Таксама Лаўроў заявіў, што Расія не прыме праект гарантый бяспекі для Украіны, які ўключаў бы прысутнасць заходніх войскаў на яе тэрыторыі.

Паводле крыніц The Washington Post, у Крамлі не вераць у хуткае правядзенне саміту, які Трамп хацеў арганізаваць ужо да канца гэтага тыдня. У Маскве гэта лічаць праблемным, бо сустрэча магла б азначаць «пэўную легітымізацыю ўкраінскай улады». Пазіцыя Расіі такая: асабістая сустрэча Пуціна і Зяленскага магчымaя толькі пасля таго, як будуць узгоднены ўмовы дамовы, што ў версіі Масквы азначае фактычную капітуляцыю Украіны.

Такім чынам, ідэя Трампа пакуль засталася без рэальнага развіцця, і перспектывы саміту Пуцін—Зяленскі выглядаюць вельмі няпэўнымі.

Каментары4

  • Filipp
    21.08.2025
    Відаць пасля сустрэчы з Зяленскі і "еўрапейцамі", Трамп вырашаў выйсці ўвогуле з гэтай вайны.
  • Ноўнэйм
    21.08.2025
    Руды клоўн і брахун. Быў, ёсць і застанецца ім.
  • мыслівец
    22.08.2025
    Можна ўжыць сваю ўладу, свае рэсурсы, аўтарытэт высокай пасады, каб спыніць массавае забойства людзей... Але ж ці не іначай выбудоўваецца тая самая ўлада - шляхам забойства, узяцця закладнікаў, запалохвання і шантажом вялікай колькасці людзей? Трамп ўжо дасягнуў усяго, што было яму патрэбна: усе навыперадкі бягуць, спатыкаючыся, каб яго аблізаць. Чаго ж яшчэ?

    Здаецца мне, шаноўнае спадарства, у вас неадэкватнае ўспрыняццё прыроды дзяржаўнай улады на тле стакгольмскага сындрома

Цяпер чытаюць

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага44

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

Apple выдаліла з App Store «Аднакласнікі», «Дзэн» і амаль усе дадаткі холдынгу VK4

Спёка. Як выжыць і паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Зараз афіцыйна: у нядзелю ў Беларусі да +37°С2

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт3

Сырскі: Праз пагрозу наступу з боку Беларусі Украіне давядзецца стварыць новыя брыгады8

Ва Уфе чутныя выбухі. Імаверна, атакаваны мясцовы НПЗ 

У Смалявічах апошнім часам даўка смярдзіць гноем. А чаму?5

37‑гадовага будаўніка з Брэста асудзілі па двух цяжкіх палітычных артыкулах2

У навічка НБА з топ-30 драфта бацька — беларус: вырас у галечы, дзеля развіцця сына прадаў матацыкл2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага44

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць