Свет77

ЗША падрыхтавалі авіяцыю для ўдару па наркакартэлях у Венесуэле

ЗША разгарнулі дзесяць сучасных знішчальнікаў F-35 на авіябазе ў Пуэрта-Рыка. Імі плануюць удары па наркакартэлях, якія дзейнічаюць у паўднёвай частцы Карыбскага рэгіёна, піша The Moscow News.

Фота: Bernardo Fernandez copado (CC BY 2.0)

Самалёты павінны прыбыць да канца наступнага тыдня. Гэта частка больш шырокай антынаркатычнай кампаніі адміністрацыі Дональда Трампа, у межах якой у рэгіён ужо накіравалі сем вайсковых караблёў, атамную падлодку і больш за 4,5 тысячы вайскоўцаў.

Вашынгтон сцвярджае, што дзеянні скіраваныя супраць «наркатэрарыстычных арганізацый», але Венесуэла ўспрымае гэта як пагрозу ўварвання. Каракас разгарнуў дроны і вайсковыя судны для патрулявання, а таксама абвінаваціў ЗША ў «крымінальнай і крывавай пагрозе». Напружанасць узрасла пасля таго, як венесуэльскія самалёты F-16 праляцелі над амерыканскім эсмінцам, а Пентагон назваў гэта «правакацыяй».

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура заявіў, што ЗША спрабуюць дамагчыся змены ўлады праз ваенную пагрозу. Тым часам амерыканскі бок абвінавачвае яго ў кіраўніцтве «наркадзяржавай» і прапануе 50 мільёнаў даляраў за інфармацыю, якая прывядзе да яго арышту.

Напружанне яшчэ больш узмацнілася пасля нядаўняй атакі ЗША на лодку, якая, паводле слоў Трампа, перавозіла вялікую партыю наркотыкаў з Венесуэлы. У выніку загінулі 11 чалавек, якіх Вашынгтон лічыць членамі наркагрупоўкі Tren de Aragua. Аднак не толькі ў Венесуэле, але і ў суседняй Калумбіі гэтую атаку назвалі незаконным «забойствам».

Каментары7

  • Свабоду какаінавым баронам! Далоў ЗША!
    05.09.2025
    Так, тыя самыя, хто зараз стаіць трубіць за Хамас, будуць стаяць за наркакартэлі.
    Бо фашызм - гэта калі еўрапейчыкі ці амерыканчыкі нешта робяць.
  • Барадзед
    05.09.2025
    Курсанты-ракетчики из Венесуэлы обучались по специальности ПВО в Минской военной академии.
  • Лапідарый
    05.09.2025
    Свабоду какаінавым баронам! Далоў ЗША!, зянонікі ўсе ці то за амерыканскую ці то за эўрапейскую правіцу змагаюцца, а на справе проста трызьняць. Дзеці малыя неразумныя. Правадыр такі ж.

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі2

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць