Вайна33

Ва ўкраінскі палон трапілі яшчэ трое грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Расіі. Усе яны былі судзімыя

Ва Украіне спіс беларускіх палонных павялічыўся яшчэ на тры чалавекі. Цяпер ва ўкраінскім палоне знаходзяцца 13 грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Расіі. Як паведамілі «Радыё Свабода» ва ўкраінскім праекце «Хачу жыць», які вядзе Каардынацыйны штаб Украіны па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі, іх усіх узялі ў палон у канцы лета — пачатку восені на данецкім кірунку.

Рэклама службы ў расійскім войску на прыпынку ў Цверы

Імёны новых ваеннапалонных беларусаў:

  • Азямблоўскі Віктар Аляксандравіч (нарадзіўся ў Мінску 20 ліпеня 1977 года, трапіў у палон паблізу населенага пункта Ліман);
  • Карлоўскі Уладзіслаў Яўгенавіч (нарадзіўся ў Дзяржынску 11 верасня 2001 года, у палон узялі ў Данецкай вобласці);
  • Купрацэвіч Руслан Русланавіч (нарадзіўся ў пасёлку Красны Гомельскага раёна 31 кастрычніка 2001 года).
Віктар Азямблоўскі. Фота з базы «Белпола»

Віктар Азямблоўскі падпісаў кантракт з расійскай арміяй 15 траўня 2025 года. Мае 25‑гадовага сына, з жонкай разышоўся.

Згодна з інфармацыяй аб’яднання былых сілавікоў BelPol, Азямблоўскі мае вялікую працоўную біяграфію, але часцей за ўсё ён нідзе не затрымліваўся больш як на год. Пачаў працаваць у 2003 годзе, маючы 26 гадоў. Першае месца працы — упраўленне адукацыі адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска. Пасля працаваў на больш як 13 прадпрыемствах будаўнічага і камунальнага профілю, а таксама на Мінскім заводзе колавых цягачоў.

Найдаўжэй — 5 гадоў — ён працаваў на прадпрыемстве «Адзінаццаць», якое падпарадкоўваецца Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС Беларусі. Яно знаходзіцца ў Ваўкавыску Гродзенскай вобласці і выпускае вялікі асартымент прадукцыі — мэблю, электратэхнічныя тавары, спецыяльнае адзенне і прадукты харчавання. Менавіта на гэтым прадпрыемстве ў 2017 годзе скончылася ягоная працоўная біяграфія, і, паводле звестак на 2021 год, больш нідзе ён не працаваў.

Судзімы за крадзяжы, нявыплату аліментаў, ухіленне ад адбывання пакарання і за парушэнне правіл знаходжання ў папраўчых установах.

Уладзіслаў Карлоўскі. Фота з базы «Белпола»

Уладзіслаў Карлоўскі падпісаў кантракт з расійскай арміяй у ліпені 2025 года.

У 2018 годзе вучыўся ў Дзяржынску ў абласным аграрна-тэхнічным прафесійным ліцэі.

Паводле звестак BelPol, у 2021 годзе ён нідзе не працаваў.

Яго судзілі за шмат эпізодаў збыту псіхатропаў у складзе арганізаванай групы.

Руслан Купрацэвіч. Фота з базы «Белпола»

Руслан Купрацэвіч, як і Карлоўскі, таксама пачаў ваяваць супраць Украіны на баку Расіі сёлета ў ліпені.

Яны разам служылі ў 136‑й асобнай мотастралковай брыгадзе Сухапутных войскаў, якая дыслакуецца ў Дагестане і якой камандуе дагестанец.

Руслан Купрацэвіч асуджаны за крадзяжы.

Дарэчы, гэта першы вядомы выпадак, калі беларусаў залічылі ў адну брыгаду.

Каментары3

  • у адной брыгадзе
    17.09.2025
    Тактычная група "Псіхатроп" трапіла ў палон у поўным складзе.) Спадзяюся, гэтыя прайдзісветы не паспелі нікога забіць пад кайфам.
  • Типок Вагнерок
    17.09.2025
    Держитесь, братья! Надеюсь, мужественно перенесут все пытки, истязания и издевательства украинцев. Лучше смерть, чем плен НАТО! Если придется, у меня есть решение на этот случай, но в плен я не сдамся.
  • 12
    17.09.2025
    Типок Вагнерок, хутчэй бы ўжо табе надарылася магчымасць трапіць у палон. Хоць адзін патрон украінцы зэканомяць.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў9

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта нават у рукі агідна браць». Бацькі «хваляцца», якія падручнікі выдалі ў школе іх дзецям10

Не можа згадаць сваё жыццё месяц таму, пазабываў знаёмых. Каскадзёр, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, запісаў відэа з бальніцы10

«Газпрам» не адмовіўся ад планаў будаваць у Беларусі завод па вытворчасці ЗПГ

Трох туркменаў, якія атруціліся ў Лідзе паганкамі, удалося адкачаць2

Жыхары Смальянаў на Аршаншчыне адрэстаўравалі камень на магіле Тамаша Зана ФОТЫ

Беларусь і Расія дамовіліся па 107 са 110 пунктаў плана збліжэння на наступныя тры гады. Але самы важны падвіс15

«Рызыкаваць самалётам не хацелася». Чаму беларусы плацяць амаль 200 еўра за выбар даты перасячэння мяжы1

Трамп прапанаваў перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў9

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць