Грамадства11

Стала вядома яшчэ пра аднаго беларуса, які ваяваў на баку Расіі і трапіў у палон

Стала вядома яшчэ пра аднаго беларуса, які ваяваў на баку Расіі і трапіў ва ўкраінскі палон. Цяпер ён мае статус ваеннапалоннага і можа трапіць у спіс будучых абменаў паміж Расіяй і Украінай. Гэта Артур Аракелян.

Грамадзяніну Беларусі Артуру Аракеляну, які ваяваў на баку Расіі, яшчэ не споўнілася 21 года. Ён трапіў ва ўкраінскі палон сёлета ў маі.

Як паведамілі Радыё Свабода ва ўкраінскім праекце Каардынацыйнага штаба Украіны ў пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі «Хачу жыць», Аракелян Артур Сагатэлавіч нарадзіўся 13 снежня 2004 года, паходзіць з Гомельскай вобласці, Светлагорскага раёна, з аграгарадка Печышчы.

Як удалося высветліць «Свабодзе», Артур Аракелян з'яўляецца выпускніком Печышчанскай сярэдняй школы, але там не ведаюць, чым ён займаецца і дзе цяпер знаходзіцца. Артур, як і яго маці Анжэла, з'яўляецца грамадзянінам Беларусі. Грамадзянства бацькі Сагатэла не ўдалося праверыць, але мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што ён часта ездзіць на заробкі ў Расію.

Паводле інфармацыі ўкраінскага праекта, Артура Аракеляна ўзялі ў палон падчас баёў у Луганскай вобласці.

Ён ваяваў у 27-м мотастралковым палку 25-й агульнавайсковай арміі. Гэты полк быў створаны ў 2023 годзе ў межах узмацнення групоўкі войскаў для вайны ва Украіне, цяпер уваходзіць у склад групоўкі войскаў «Захад» і дзейнічае на красналіманскім напрамку ў Луганскай вобласці.

Дэталяў пра тое, як ён трапіў на вайну ва Украіну, няма. Цяпер ён мае статус ваеннапалоннага і можа трапіць у спіс будучых абменаў паміж Расіяй і Украінай.

«Свабода» таксама звярнулася да ініцыятывы «Кіберпартызаны» па дадатковую інфармацыю пра Артура Аракеляна.

Супольнасць пацвердзіла яго дату нараджэння і паходжанне. Пасведчанне аб яго нараджэнні было выдадзена 2 лютага 2005 года Сінькоўскім сельсаветам Смаргонскага раёна.

Згодна з інфармацыяй, якой «Кіберпартызаны» маюць у распараджэнні, Печышчанскую школу Артур Аракелян мог скончыць у 2019 годзе. Потым, як вынікае з запісу аб яго працоўнай дзейнасці па стане на 21 ліпеня 2020 года, ён працаваў у мясцовай сельскай гаспадарцы «Прагрэс-Агра», якую ў 2023 годзе ліквідавалі і далучылі да камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Палескае» з цэнтрам у аграгарадку Палессе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.

Яго маці Анжэла па стане на 2017 год таксама працавала ў «Прагрэс-Агра», была даяркай. Дадатковай інфармацыі пра бацьку Сагатэла няма.

Каментары1

  • Пашинян
    16.06.2025
    Такую фамилию испортил. Добавим в список плохих армян.

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр вядомы матацыкліст Дзмітрый Яўхіменка1

У Швейцарыі ўжо больш за месяц як знікла сястра двух былых беларускіх палітвязняў3

The Insider: Новы санкцыйны пакет Еўрасаюза складалі праз штучны інтэлект7

Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта

Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру9

На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана4

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак6

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць