Грамадства1515

Сёстрам Груздзевым не дазволілі выступіць на галоўным форуме ў Дзень адзінства, а падпісчыкі западозрылі іх у здрадзе

Артысткі заявілі, што гатовыя былі выступіць у Палацы спорту нават бясплатна — але для іх у святочнай праграме не знайшлося месца.

Сёстры Груздзевы. Фота з іх інстаграма

Пік славы сясцёр Груздзевых прыйшоўся на 2020 год. Скажам шчыра: тады шмат хто з простых людзей упершыню даведаўся пра іх існаванне. А ўсё дзякуючы таму, што артысткі напісалі допіс у падтрымку Лукашэнкі. У той момант нават некаторыя праўладныя зоркі лічылі ганебным публічна ўсхваляць яго.

Таму Груздзевых прапаганда радасна падхапіла на свае хвалі. Аляксандру і Валянціну пачалі клікаць на інтэрв’ю і розныя праўладныя мерапрыемствы. Нават на таемную інаўгурацыю Лукашэнкі прывезлі — імаверна, у знак удзячнасці.

Цяпер выглядае, што Груздзевы выпалі з першага эшалону. Іх усё яшчэ цягаюць па канцэртах і так званых дыялогавых пляцоўках у рэгіёнах. Але ўсё ж да папулярнасці 2020 года эпатажным сёстрам далёка.

У Дзень народнага адзінства ім не далі выступіць у Палацы спорту, дзе адбыўся форум «патрыятычных сілаў». Адсутнасць Груздзевых на адным з галоўных мерапрыемствах прымусіла падпісчыкаў артыстак задумацца аб тым, ці сапраўды жанчыны ўсё яшчэ адданыя рэжыму.

У агульным інстаграме Аляксандра і Валянціна апублікавалі пытанне, якое атрымалі ў асабістыя паведамленні (жанчыны сцвярджаюць, што аналагічных было шмат).

Падпісчык цікавіўся, ці выступалі артысткі недзе ў іншым горадзе ў Дзень народнага адзінства і нават западозрыў тых у здрадзе: «Вы ж, я памятаю, аднымі з першых сталі абараняць Радзіму нашу, а што, вы ўжо на другі бок перайшлі? Сумна, калі гэта так!»

Груздзевых такая тэорыя пакрыўдзіла: «Мы гатовы былі выступіць нават бясплатна ў Палацы спорту на канцэрце, прысвечаным Дню народнага адзінства. Хаця б у агульнай песні! Але быць разам з краінай. Спецыяльна не ехалі ні ў які горад, хацелі быць у Мінску. Але нам сказалі, што гэта немагчыма. Хто піша, што мы адмовіліся праз маленькі ганарар — вось вам праўда! Дарэчы, і ў мінулым годзе мы таксама гатовы былі выступіць бясплатна».

Неабыякавы падпісчык Груздзевых сумаваў праз адсутнасць на канцэрце і іншых ранейшых зорак лукашэнкаўскіх святаў — Аляксандра Саладухі, Ірыны Дарафеевай і Алёны Ланской. Апошняя, між іншым, у Дзень народнага адзінства зрабіла допіс у інстаграме, дзе, здаецца, больш крыўды, чым віншаванняў:

«Дзякуй Вам, мае Браты па духу, што былі ў тыя складаныя часы для нашай Беларусі. Гэта было шчыра і сумленна. Мы выстаялі тады і выстаім зараз! Алёна Ланская заўсёды была і будзе з вамі, хто б што не…».

Каментары15

  • Саламон
    21.09.2025
    З Ланской усё зразумела - пік яе музычнай кар'еры (паездка на Еўрабачанне) і яе поўнае згасанне цалкам супалі з графікам кар'еры ейнага "папіка" Шакуціна.
    А сёстры Груздзевы, Дарафеева, Алеся, Саладуха, "Аура", "Валасы з места" ды іншыя "спасители любимой" сталі непатрэбнымі праз іншае: на галіну (і канешне да на бюджэт) лукашэнкаўскай музычнай масавай культурніцкай прапаганды шчыльна наклала сваю лапу Ганна Лукашэнка. Песні, якія пішуцца нібыта ад яе імя, маюць выключна ідэалагічнае пралукашэнкаўскае прызначэнне, ганарары выканаўцам прапануюцца смешныя, таму мы і бачым цэлы стос маладых невядомых аднаразовых выканаўцаў "за ежу" пераважна з перыферыі альбо вайсковы хор на акладзе з "шэдэўрам" "Батька у нас крутой ". Тая дзяўчына (прабачце, ня памятаю яе імя і хутчэй за ўсё ніколі не запамятаю), што паехала ад Лукашэнкі на пуцінскае еўрабачанне, імаверна ўжо дасягнула піка сваёй кар'еры.
  • don't worry be happy
    21.09.2025
    Дзяўчаты, усё добра. Проста любімую не аддаюць - разумець трэба.
  • Абу
    21.09.2025
    "Пліз", "дырэкт" - што за ідалапаклонства перад Захадам? Куды уотч Міністэрства лукультуры?

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць