Свет66

Наўроцкі ў ААН назваў сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі прыярытэтам Польшчы

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца прыярытэтам Польшчы. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі, выступаючы на ​​Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку, піша Reform.

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі. Фота: AP Photo / Pamela Smith

«Правы чалавека — адзін з трох асноўных слупоў, на якіх грунтуецца сістэма Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Мы не можам казаць аб сапраўдным міры, калі не будзем абараняць правы кожнага чалавека без выключэння. Мір — гэта не толькі адсутнасць узброеных канфліктаў. Гэта таксама справядлівасць, роўнасць і павага чалавечай годнасці. Таму абарона правоў чалавека павінна быць прыярытэтам у любым працэсе пабудовы міру і гарантавання бяспекі. Мы дакладна ўсведамляем драматычныя наступствы расійскай агрэсіі, у тым ліку ў галіне правоў чалавека і гуманітарных пытанняў.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі таксама застаецца прыярытэтам для нас, палякаў і Польшчы», - сказаў ён.

Каментары6

  • Жвір
    24.09.2025
    Ох, ідыёцкае цьверджаньне. Гэта, як калі б у час кіраваньня Ярузэльскага нехта выказаў меркаваньне, што ЗША клапоцяцца аб правах чалавека ў Польшчы больш, чым самі палякі... Ідыятызм.
  • Сымон
    24.09.2025
    Ох, залежыць ад таго, якіх беларусаў вы маеце на ўвазе. Лукашысты ўвогуле не ўяўляюць сабе, што такое правы чалавека, бо лукашызм як тыповая фашыстоўская ідэалогія верхаводнага тыпу ставіць інтарэсы кантралюемай хунтай дзяржавы вышэйшымі за інтарэсы асобы.
  • факт
    24.09.2025
    Пару месяцаў таму нямала невероятных плявалася на Наўроцага, бо той пасмеў не быць левым як яны.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць