Літаратура22

Твор Святланы Алексіевіч стаў крыніцай натхнення для амерыканскага фэнтэзі-бэстсэлера

На стварэнне аднаго з самых гучных фэнтэзі-раманаў апошніх гадоў, які ўжо атрымаў рэкордную прапанову на экранізацыю, паўплывалі дзве на першы погляд несумяшчальныя крыніцы: гісторыі пра Гары Потэра і кніга Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар».

SenLinYu. Фота: senlinyuwrites.com

Раман «Alchemised» (літаральна — «Ператвораныя алхіміяй»), як піша The Guardian, стаў феноменам яшчэ да выхаду, пабіўшы рэкорды па перадзамовах у выдавецтве Penguin і атрымаўшы сямізначную здзелку на экранізацыю.

Шлях да поспеху ў 34‑гадовай аўтаркі, якая піша пад творчым псеўданімам SenLinYu (яго можна перакласці як «Дождж у густым лесе») і выкарыстоўвае ў дачыненні да сябе займеннікі they/them (яны), пачаўся падчас пандэміі. Менавіта тады ў ціхія хвіліны, пакуль спала яе маленькае дзіця, яна пачала пісаць раман проста ў нататках на тэлефоне.

Гэта была не арыгінальная гісторыя, а фанфік па свеце «Гары Потэра» пад назвай «Manacled» (літаральна — «Скаваная»). У ім аўтарка даследавала змрочныя і складаныя адносіны паміж Драка Малфоем і Герміёнай Грэйнджэр ва ўмовах таталітарнага рэжыму, які перамог у вайне чараўнікоў. Гісторыя, якая выкладвалася ў інтэрнэт раздзел за раздзелам, хутка стала сенсацыяй і сабрала больш за 20 мільёнаў загрузак.

Неверагодная папулярнасць «Manacled» прыцягнула ўвагу літаратурных агентаў, і SenLinYu атрымала прапанову ператварыць фанфік у самастойны раман, выдаліўшы ўсе прыкметы чужой інтэлектуальнай уласнасці. Аўтарцы давялося не проста змяніць імёны, а цалкам перабудаваць свет, стварыўшы з нуля новую сістэму магіі і логіку сусвету, каб захаваць душу арыгінальнай гісторыі.

SenLinYu прызнаецца, што натхнялася працамі па жаночай гісторыі, у прыватнасці, кнігай Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар». Гэта дапамагло ёй паказаць непарадны, штодзённы бок вайны і ролю жанчын у ёй.

«У Супраціве было так шмат жанчын, — адзначае Sen. — У баях іх было няшмат, але паўсюль у іншых месцах; яны працавалі ў шпіталях, адпраўляліся на перадавую ў якасці палявых медыкаў і выцягвалі параненых у бяспечнае месца, былі радысткамі, мылі і рамантавалі вопратку і форму, гатавалі ежу. Усе звычайныя задачы, якія ніколі не заканчваліся».

Адметна, што бабуля пісьменніцы па матчынай лініі разам з усёй сваёй сям'ёй была інтэрнаваная ў амерыканскі лагер падчас Другой сусветнай вайны. Яе адзінай «віной» было японскае паходжанне.

Сюжэт рамана SenLinYu разгортваецца вакол ваеннапалоннай Хелены Марына, якую трымае ў сваім закінутым маёнтку яе былы аднакласнік — Кейн Феран. Яго задача — пранікаць у свядомасць жанчыны ў пошуках страчаных успамінаў.

Раман, які складаецца з трох частак, даследуе заблытаныя адносіны паміж героямі ў свеце некрамантыі і алхіміі, адначасова падымаючы тэмы ваеннай траўмы і сціраючы межы паміж дабром і злом

Хоць у СМІ «Alchemised» часта адносяць да «рамантычнага фэнтэзі», SenLinYu падкрэслівае, што ніколі не імкнулася стварыць «узорную» гісторыю кахання. На сайце кнігі пералічаны шматлікія папярэджанні аб жорсткім змесце, сярод якога — эксперыменты над людзьмі, яўгеніка, канібалізм і некрафілія.

Выйшаўшы са свету фанфікаў, аўтарка актыўна абараняе гэты жанр ад зняважлівага стаўлення. Яна адзначае, што папулярныя сёння пераказы грэчаскіх міфаў ніхто не крытыкуе за адсутнасць арыгінальнасці, у той час як фанфікі сутыкаюцца з прадузятасцю.

Пры гэтым працэс пераўтварэння ўласнага фанфіка ў самастойны раман яна назвала «траўматычным», параўнаўшы яго са спробай «сабраць новы пазл з дзвюх розных пяцітысячных каробак». Тым не менш, вынік пераўзышоў усе чаканні.

Каментары2

  • Lol
    02.10.2025
    Калі чалавек не можа вызначыцца ён ці яна, то тут больш пасуе 'яно'
  • іх
    02.10.2025
    Lol,
    вам аднаасобнікам не зразумець

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Слава Камісаранка расказаў, як жыве, калі застаўся без расійскага грамадзянства17

Айцішніка з вялікім досведам асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму» і зброю6

«Частка пацярпелых стагнала ад болю, некаторыя самастойна выбраліся з машыны». Відавочцы — пра жудасную аварыю з вайскоўцамі пад Асіповічамі6

У расійскім Энгельсе гарыць вайсковая часць пасля начной украінскай атакі1

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі10

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку14

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць