Літаратура33

Выйшла The Belarusian Cookbook — найбольш поўнае выданне пра беларускую кухню па-англійску

Канадскае выдавецтва Grunwald прэзентавала другое выданне кнігі The Belarusian Cookbook вядомага знаўца гістарычнай кухні Алеся Белага. Гэта ўнікальная праца, якая распавядае пра кулінарную гісторыю Беларусі праз больш чым 200 рэцэптаў і дзясяткі архіўных і сучасных фотаздымкаў.

Другое выданне The Belarusian Cookbook. Фота: Grunwald

Першае выданне The Belarusian Cookbook (Беларускай кулінарнай кнігі) выйшла ў Нью-Ёрку ў 2008 годзе. Новая ж кніга значна пашыраная і дапрацаваная: калі першае выданне налічвала 247 старонак, то другое — ужо 408. На іх, акрамя больш як двух соцень рэцэптаў, змешчана звыш 50 фотаздымкаў і адмысловыя каментары, што дапамагаюць адаптаваць традыцыйныя стравы да сучаснай кухні.

Кулінарная гісторыя Беларусі ў адным томе

Артыкул пра бабку ў другім выданні The Belarusian Cookbook. Фота: Grunwald

Кніга прапануе культурнае і гістарычнае падарожжа праз кухню Беларусі. Тут можна знайсці як простыя стравы сялян, так і вытанчаныя стравы са шляхецкага стала. Побач ідуць рэцэпты, перададзеныя ў вуснай традыцыі, і тыя, што ўзятыя з рэдкіх кулінарных выданняў, у тым ліку з вядомай «Літоўскай кухаркі» XIX стагоддзя.

Рэцэпты ў другім выданні The Belarusian Cookbook. Фота: Grunwald

Чытач убачыць, як на беларускую кухню ўплывалі яўрэйскія, татарскія, літоўскія, польскія і расійскія традыцыі, якія разам сфармавалі мясцовыя кулінарныя звычаі.  Многія рэцэпты ўпершыню падаюцца па-англійску і адаптаваныя для сучаснага чытача.

Новае выданне ўжо можна замовіць непасрэдна на сайце Grunwald. У хуткім часе кніга з’явіцца і на Amazon — у Канадзе, ЗША, а таксама ў Еўропе.

Каментары3

  • Этымалогія
    26.08.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Літвін
    26.08.2025
    Нічога лепшага за "Літоўская гаспадыня" не будзе.
  • Этымалогія
    26.08.2025
    Нармальна! Выдалілі каментар за праўду: Белы - кан'юнктуршчык, які скажае факты. Ужо тое, што ён піша пра слова бабка (этымалогію) не адпавядае праўдзе (гл. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы). Апрача таго, ён многія стравы не беларускай кухні выдае за беларускія, а яны другасныя ў Беларусі ці ўвогуле не беларускія. Яшчэ раз паўтару: ён шкоднік на ніве беларускай культуры.

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі9

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

Што пакажуць у Купалаўскім тэатры ў новым сезоне?2

Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»33

З-за памылкі штучнага інтэлекту ЗША ледзь не пачалі ваенную аперацыю супраць кітайскага судна4

У Меліціны Станюты прайшоў дзявочнік у Варшаве14

Трамп заявіў, што ягоны сын верне расійскаму алігарху грошы за вясельныя вечарыны9

22‑гадовы «Сімпсан» з Бабруйска пратрымаўся на вайне супраць Украіны тры месяцы. Але вынік як ва ўсіх4

Ці павінны беларусы несці адказнасць за вайну? Новае апытанне настрояў украінцаў29

ЗША і Данія абвясцілі аб пагадненні па Грэнландыі7

35 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі9

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць