Грамадства1111

Прэм’ер Літвы пра кантрабандныя паветраныя шары: Перамоў з Беларуссю не будзе

Прэм’ер-міністр Інга Ругінене заявіла, што Літва будзе жорстка рэагаваць на паўторныя парушэнні паветранай прасторы кантрабанднымі шарамі, якія запускаюцца з тэрыторыі Беларусі, і весці перамовы з Мінскам не мае намеру, паведамляе LRT.

«Мы разумеем, што значную частку гэтых шароў можна было б спыніць яшчэ на тэрыторыі самой Беларусі. Калі наша суседняя дзяржава гэтага не робіць, то і з нашага боку павінна быць адпаведная рэакцыя», — сказала кіраўніца ўрада ў інтэрв’ю радыёстанцыі «Žinių radijas» у чацвер.

Як учора пісалася, у ноч на сераду ў Літву ўляцелі некалькі дзясяткаў кантрабандных паветраных шароў. З-за гэтага быў парушаны рэжым працы Віленскага аэрапорта — пацярпелі каля 30 рэйсаў і больш за 4 тысячы пасажыраў, часова былі закрыты кантрольна-прапускныя пункты ў Медніках і Салечніках.

«Я знаходжуся ў такой пазіцыі, што, хочаш не хочаш, — як бы я ні выказалася, — пэўных рэакцый не пазбегнуць. Але мае рашэнні і дзеянні ясна паказваюць маю пазіцыю. Перамоў з Беларуссю не будзе, і калі мы бачым варожыя дзеянні, калі бачым, што кантрабанда па-ранейшаму свабодна праходзіць праз мяжу, нашы службы будуць рэагаваць жорстка і неадкладна», — падкрэсліла прэм’ер-міністр.

«Гэтую пазіцыю я ясна абазначыла ўчора і паўтараю сёння», — дадала яна.

Каментары11

  • Америго
    23.10.2025
    Ну хоть кто-то понял что эти понимают лишь язык жёсткой силы. К ноге, лежать, голос. А за невыполнение условным ломом между глаз. И тогда все чудесным образом стабилизируется.
  • Ага
    23.10.2025
    А я думал, что это ошмянские ребята запускают шары с папиросами, а борьба с контрабандой на территорию Литвы является задачей литовских служб. Апяць винават крывавы рэжым.
  • Логика
    23.10.2025
    Калі наша суседняя дзяржава гэтага не робіць, то і з нашага боку павінна быць адпаведная рэакцыя.

    То есть Литва тоже должна забить на перехват шаров?

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць