Кіно1818

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў

Напрыканцы кастрычніка адбылася прэм'ера беларускага серыяла для падлеткаў «Зумеры». Першыя дзве серыі ўжо з’явіліся на YouTube. Мы паглядзелі іх за вас.

Ідэалагічныя надзеі на «Зумераў» ускладалі вялікія.

«У педагогіцы ёсць такі прынцып — «роўны навучае роўнага», — казаў першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч. — Сапраўды, праз маладых герояў, якія з’яўляюцца яскравымі прадстаўнікамі пакалення зумераў, праз пасылы, што яны даносяць у серыяле да сваёй аўдыторыі, хацелася звярнуцца да моладзі, пагаварыць пра тыя праблемы, якія сёння іх хвалююць, абмеркаваць актуальныя рэчы, што вызначаюць жыццё беларускай моладзі ў прызме пакалення зумераў».

Генеральным прадзюсарам стаў дэпутат Магілёўскага гарсавета Аляксандр Лаўрыновіч (раней ён быў прадзюсарам рэаліці-шоу «Фабрыка блогераў»).

Праект здымалі летам у сярэдняй школе №46 Магілёва. Для яго спецыяльна адбіралі непрафесійных акцёраў — стваральнікі сцвярджаюць, што атрымалі больш за 16 тысяч заявак ад дзяцей з Беларусі, Расіі, Казахстана і Узбекістана.

Здаецца, людзі, які працавалі над «Зумерамі», не чытаюць беларускія навіны. Бо тое, што прапаноўваюць глядзець школьнікам, максімальна далёка ад рэалій айчынных школ.

Але трэба прызнаць, што ў здымачнай каманды сапраўды была задачка з зорачкай. Паказаць рэальныя будні — чорна-сінюю масу дзяцей у адзенні дзелавога стылю, нецікавыя мерапрыемствы для піянераў ды настаўніц, якія прымушаюць дзяўчат змываць касметыку ды заплятаць косы? Дык хто ж гэтую паныласць глядзець будзе?!

Галоўная ж ідэалагічная мэта, якую раней агучвалі, — «увайсці ў моладзевую аўдыторыю праз платформу, якая з'яўляецца для яе асноўнай пры атрыманні кантэнту, навін і наратываў».

Таму героі «Зумераў» выглядаюць так, што сярэднестатыстычная дырэктрыса атрымала б інфаркт, пабачыўшы такіх вучняў. Яны спакойна носяць у школе джынсы, ходзяць з касметыкай і ружовымі валасамі. Цуд — але ніхто з дарослых персанажаў серыяла ад гэтага прытомнасць не страчвае.

А вось сапраўдных гледачоў-школьнікаў можа раздражняць тая бездань паміж іх школьным жыццём і экранным «зумерскім».

Ці можаце вы ўявіць сабе вучаніцу магілёўскай школы, якая на поўным сур’ёзе просіць у буфетчыцы ў сталоўцы «матчу на какосавым, але без пены»? Сцэнарысты «Зумераў» — лёгка. Праўда, замест той матчы дзяўчына ўсё ж атрымлівае нейкі зялёны смузі.

Як здзек выглядае тое, што героі не толькі спакойна карыстаюцца ў школе мабільнымі тэлефонамі, але і ўвесь час запісваюць на іх відэа для сацсетак. І гэта ў той самы час, калі ва ўсіх беларускіх школах з верасня гаджэты пад строгай забаронай.

А як вам тое, што галоўная актывістка вырашае зрабіць таемную начную вечарыну на тэрыторыі школы для сваіх сяброў? Паверыць у гэта можна толькі ў тым выпадку, калі ў трэцяй серыі дзецям раптам будуць тлумачыць, што такое пастаноўка сям’і ў сацыяльна-небяспечнае становішча.

У адрозненні ад «Класнай» у «Зумерах» вырашылі не перагружаць візуальны шэраг ідэалагічнымі сімваламі. У кабінеце дырэктара нават няма партрэта Лукашэнкі. Затое папкі ў шафе стаяць ідэальна: шэраг чырвоны, шэраг зялёны.

У «Зумерах», як і ў фільме Халецкага, вырашылі прапісаць персанажа, які марыць стаць сілавіком. Канечне, гэта магутны хлопец, які ўвесь час боўтаецца на турніках ці баксіруе. Менавіта ён ратуе няшчаснага «айцішніка» ад хуліганаў, якія адабралі ў таго камп’ютар.

Здаецца, у такой сітуацыі можна было б прадэманстраваць дзецям, якія сутыкнуліся з рэкетам у роднай школе, як правільна сябе паводзіць — звярнуцца па дапамогу да дарослых. Але ж не — навошта вырашаць праблемы з дапамогай таго ж дырэктара, калі «сілавік» ахвотна напужае хуліганаў.

Імкнучыся гаварыць на мове моладзі, сцэнарысты перастараліся — імаверна, яны вырашылі, што чым больш будзе слэнгавых слоў у дыялогах, тым сучасней. З гэтага крынжуюць нават у каментарыях да відэа.

Першую серыю на YouTube паглядзела 131 тысяча чалавек. Другую за 23 гадзіны — менш за пяць тысяч, але яшчэ праз гадзіну колькасць праглядаў вырасла да 18 тысяч. Каментарыі збольшага не вельмі кампліментарныя.

«Зумераў» прэзентавалі як першы беларускі інтэрактыўны серыял. Абяцалі, што гледачы змогуць уплываць на сюжэтную лінію. Для гэтага неабходна гуляць у гульні ў аднайменным дадатку. Але і тут у каментатараў узнікла цалкам лагічнае пытанне: пра які ўплыў можа ісці гаворка, калі серыі ўжо знялі летам?

Імаверна, гэта добры варыянт, каб пазнаёміць дзяцей з беларускімі рэаліямі: ад таго, як ты прагаласуеш, нічога не залежыць.

Каментары18

  • Снежань
    05.11.2025
    Й анi слоўца па-беларуску
  • Ці кава
    05.11.2025
    Дык можа гэта была галоўная мэта - зрабіць так, каб дзеці папрасілі вы рубіць інтэрнэт))
  • Да уж
    05.11.2025
    Даже в мои травоядные нулевые за джинсы и розовые волосы бы выгнали из школы

Цяпер чытаюць

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне13

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Усе навіны →
Усе навіны

20‑гадовы мінчук адважна і перпендыкулярна выехаў перад трамваем4

Гомельскага прадпрымальніка прызналі дармаедам, калі ён квартал спрацаваў без прыбытку6

«Я папрасіла сваю сястру раздрукаваць фотаздымкі з майго акаўнта і прыслаць мне ў калонію». Ларыса Шчыракова расказвае пра фотасесіі ў этнастылі1

У Беларусі запрацаваў медпартал. Зараз звесткі сваёй медыцынскай карты можна праглядаць анлайн7

Спілберг выпускае «Дзень выкрыцця» — новы фільм пра іншапланетнікаў4

Як у Амерыцы. У Бабруйску гандлёвы цэнтр адчынялі з помпай, пераразаннем чырвонай стужкі і штурмам дзвярэй7

У Венесуэле ў выніку землятрусу — больш за 200 загінулых, тысячы людзей лічацца зніклымі без вестак1

Тульская вобласць падверглася атацы дронаў4

Кот д'Івуар, Эквадор, Японія, Швецыя і Аўстралія выйшлі ў плэй-оф чэмпіянату свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне13

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць