Вайна11

Украіна атрымала новую партыю ракет Storm Shadow для ўдараў углыб Расіі

Урад Вялікабрытаніі паставіў Украіне новую партыю дальнабойных крылатых ракет Storm Shadow для удараў углыб Расеі, паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы. Колькі менавіта ракет перададзена, не паведамляецца.

Фота: Wikimedia Commons

Лондан перадаў Кіеву партыю Storm Shadow, каб забяспечыць Узброеныя сілы Украіны запасамі напярэдадні зімы. Па словах суразмоўцаў агенцтва, брытанскі ўрад занепакоены, што ў гэты перыяд Масква можа ўзмацніць атакі.

Яшчэ адной прычынай дадатковых паставак брытанскіх крылатых ракет стала рашэнне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа не перадаваць Кіеву амерыканскія «Тамагаўкі», піша Bloomberg.

У канцы кастрычніка CNN паведамляў, што Пентагон далажыў Трампу пра гатоўнасць перадаць Кіеву ракеты Tomahawk. Ведамства запэўніла, што гэта не адаб'ецца на яго ўласных запасах зброі. Але прэзідэнт ЗША заявіў, што «на самай справе не разглядае» адпраўку Tomahawk ва Украіну. Пры гэтым ён дапусціў, што можа перадумаць.

УСУ ўпершыню выкарысталі брытанскую дальнабойную зброю для ўдараў па аб'ектах на расійскай тэрыторыі ў лістападзе 2024 года. Расія ў адказ атакавала Украіну балістычнай ракетай «Арэшнік» у бяз'ядзерным гіпергукавым забеспячэнні.

Лондан не раскрывае, калі і колькі дальнабойных крылатых ракет было пастаўлена Кіеву. У верасні брытанскі прэм'ер-міністр Кір Стармер паведаміў, што краіны «кааліцыі ахвотных» гатовыя забяспечваць Украіну ракетамі большай далёкасці, але не ўдакладніў параметры магчымых паставак.

Каментуючы падобныя заявы, прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў адзначаў, што яны супярэчаць «памкненням на выхад да палітычнага ўрэгулявання» канфлікту на Украіне, а рашэнні заходніх краін перадаваць Украіне дальнабойныя ракеты з'яўляюцца «небяспечнымі».

Каментары1

  • Тамагаўк
    04.11.2025
    Вось і добра. Чым Тамагаўк праз паўгады, які яшчэ невядома з чаго запускаць, лепш Storm Shadow для ўдараў углыб Расіі прама сёння.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць