Свет33

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»

Пентагон даў згоду на перадачу Украіне крылатых ракет Tomahawk, зрабіўшы выснову, што гэта не падарве абараназдольнасці ЗША, піша CNN са спасылкай на свае крыніцы. Аднак канчатковы дазвол павінен падпісаць прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Фота: National Air and Space Museum

Сам Трамп на сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім не даў адносна паставак прамога адказу, заявіўшы, што ракеты важныя і для самой Амерыкі.

Па даных CNN, для паскарэння дастаўкі ўжо падрыхтаваны аператыўны план: на выпадак падпісання рашэння прадугледжаны «хуткі маршрут» паставак.

Паралельна ў Пентагоне распрацавалі спецыяльныя наземныя пускавыя ўстаноўкі — паколькі ў ВМС Украіны цяпер недастаткова платформаў для эфектыўнага запуску ракет з караблёў або падлодак.

Каментары3

  • Дякую
    31.10.2025
    Неможливо виразити цю подяку, як я дякую. Дякую американському народові Дуже. дуже дякую. Перемога за нами. Слава Україні. Жыве Беларусь. Дзякуй Богове.
  • Перамога
    01.11.2025
    Толькі б чым хутчэй!
  • Не тамагаўк
    02.11.2025
    Ракета называецца "Томахоўк". (нават "томахок").

Цяпер чытаюць

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая4

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Усе навіны →
Усе навіны

Самалійскія піраты вярнуліся2

Дом Масквы ў Мінску курыруе супрацоўнік ФСБ8

Жанчына даглядала жывёл 40 гадоў і памерла ад укусаў леапарда

Былы следчы Юшкевіч: Сапега малайчына. Паводзіла сябе больш годна за таго, хто паказваў сябе гэткім мача18

ГУР назвала беларускія прадпрыемствы, якія ўдзельнічаюць у стварэнні расійскага аналага Starlink9

Расійскі дрон ударыў па чыгуначнай платформе ў Дняпры: 13 загінулых6

Пальчыс: Пратасевіч нават не паспрабаваў зламаць тэлефон і ноўтбук, выкінуць іх у туалет — што заўгодна37

«Навічкам даецца кароткая віза — 15‑30 дзён». Беларусы дзеляцца, як Італія цяпер выдае візы2

Багацейка з TikTok перад смерцю захацела пакінуць беларускаму пенсіянеру спадчыну на паўмільёна даляраў — той пагадзіўся4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая4

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць