Каханне і сэкс2020

Новазеландскія жанчыны-пажарныя выпусцілі свой першы эратычны каляндар

Упершыню ў Новай Зеландыі выпушчаны каляндар, які цалкам прысвечаны жанчынам-ратавальніцам, каб сабраць сродкі на даследаванні раку малочнай залозы.

Трынаццаць жанчын з дзевяці пажарных станцый трох гарадоў Новай Зеландыі ўзялі ўдзел у стварэнні календара Wahine Toa Firefighter Calendar на 2026 год.

«Хлопцы заўсёды мелі свой каляндар, і мы падумалі: а чаму б і нам не? — расказала Ніколь Кох, пажарная і арганізатарка праекту, у інтэрв’ю выданню Stuff. — Мы шмат працуем і сур’ёзна ставімся да сваёй працы, таму гэта быў шанец зрабіць нешта вясёлае і адначасова сабраць грошы на важную справу».

Арганізатары спадзяваліся прадаць 5000 адзінак календара, але першая партыя была цалкам раскупленая за 26 гадзін, што прынесла каля 50 тысяч еўра на даследаванні раку малочнай залозы. Адкрыты другі папярэдні заказ, які будзе доўжыцца да 10 лістапада.

Адной з праблем пры стварэнні календара было знайсці правільны тон.

«Доўгі час пытанне было ў тым, як ушанаваць сілу і жаноцкасць, не будучы празмерна сексуалізаванымі, — падзялілася Ніколь Кох. — Цяпер самы час паказаць, што мы можам з гонарам спалучаць і нашу прафесію, і нашу жаноцкасць, падтрымліваючы пры гэтым важную справу».

Каментары20

  • Рэальны хлопец з брансбойтам
    05.11.2025
    Нічому гісторыя не вучыць... Гэта ж Каліфорнія ў прошлым годзе пагарэла з-за тога, што пажарную службу захапілі геі, трансгендары, жанчыны і чорнаскурыя?
  • дурноццю
    05.11.2025
    Рэальны хлопец з брансбойтам, скажы, а мозг у цябе ёсць? ты чаму палову насельніцтва (жанчын) пералічыў да меншасці? цудоўна спраўляюцца. прычына пажараў іншая. пакінь свае інцэльскія і мізагінныя думкі псіхіятру
  • Маоры
    05.11.2025
    Рэальны хлопец з брансбойтам, ...таму што дарослыя людзі, але вернікі ў magію падпалілі Рэйстаг, каб іх Місія мог законна расстраляць на плошчах і стадыёнах усіх нязгодных з вадзянога кулямёта пад выццё натоўпу Хочам такога як Пуцін.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць