Грамадства2424

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

«Начальнік следчага ўпраўлення палкоўнік [Канстанцін] Бычак з групай афіцэраў паехалі на тыдзень у В'етнам, выпісалі сабе камандзіроўку».

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч правёў чатыры месяцы ў адной камеры з былым добраахвотнікам палка Каліноўскага Васілём Верамейчыкам. У новым выпуску ТОКу Зянковіч падзяліўся падрабязнасцямі затрымання былога добраахвотніка ў В'етнаме.

Юрась Зянковіч, грамадзянін Беларусі і ЗША, сядзеў за кратамі з вясны 2021 года, калі быў арыштаваны ў Маскве за ўдзел у віртуальнай спробе «дзяржаўнага перавароту». Ён падпісаў пагадненне са следствам, але ў выніку атрымаў 11 гадоў зняволення. Спачатку мужчыну адправілі ў бабруйскую калонію, з часам перавялі на турэмныя ўмовы ў Магілёў.

Перад сваім вызваленнем Зянковіч чатыры месяцы правёў у СІЗА КДБ у адной камеры з экс-каліноўцам Васілём Верамейчыкам.

Зянковіч характарызуе Верамейчыка як смелага і неардынарнага чалавека. Ён падкрэслівае, што Верамейчык — кадравы вайсковец, які скончыў Беларускую вайсковую акадэмію і служыў у арміі, перш чым звольніцца.

«Як толькі пачалася вайна ва Украіне, ён пайшоў ваяваць, і на той час гэта быў сапраўды каштоўны кадр для таго ж Палка Каліноўскага, бо кадравых вайскоўцаў з афіцэрскай адукацыяй не так шмат», — адзначае Зянковіч.

Паводле яго слоў, пасля ўнутраных канфліктаў у палку Верамейчык быў вымушаны сысці. Яго далейшы лёс склаўся драматычна: Літва, дзе перабывала яго сям'я, адмовіла яму ў візе. У выніку, як распавядае былы палітвязень, Верамейчык «бадзяўся па свеце, шукаў, дзе ён можа больш-менш бяспечна знаходзіцца».

Васіль Верамейчык перад самалётам, на якім быў дастаўлены з В'етнама ў Беларусь. Скрын відэа

«Дабраўся ажно да В'етнама, але ў КДБ рукі доўгія, яны яго дасталі нават у В'етнаме», — даводзіць Зянковіч і пераказвае гісторыю затрымання са слоў самога Верамейчыка.

«Начальнік следчага ўпраўлення палкоўнік [Канстанцін] Бычак з групай афіцэраў паехалі на тыдзень у В'етнам, выпісалі сабе камандзіроўку. У самы апошні дзень Васіля мясцовыя спецслужбы забралі з раніцы з дома. (…) Проста з раніцы зайшлі ў кватэру. Там дастаткова жорсткі ўлік таксама, усё ж такі камуністычная краіна. Спецслужбы ведаюць, хто дзе жыве. І яго проста забралі, прывезлі ў аэрапорт і аддалі беларускім кадэбэшнікам», — кажа Зянковіч.

Ён праводзіць паралель са сваім уласным затрыманнем у Маскве.

«Па сутнасці [у Верамейчыка] таксама было выкраданне. Ніякія фармальнасці не выконваліся», — рэзюмуе Юрась Зянковіч.

Каментары24

  • Trash Tostao
    16.11.2025
    пра гэта ведае кожны бадзяжны сабака у́ Лімпомпо , а вось тое , што гэты быу́ наседкай - цікава
  • .
    16.11.2025
    На ўсіх праблемах беларусаў піярыцца бот "Ганьба".
    Атрымаў пару раз с**нымі анучамі, зараз выбірае іншае імя.
    Пазнаць нескладана: гарлапаніць ілжывым пафасам: "наш герой", "ахвяраваў жыццём". А дзе звычайнае пра "народ"?

    Дык вось, галоўная праблема беларусаў - гэта вы, выканаўцы і пабірушкі ўсіх узроўняў, для якіх радзіма памерамі карытца ад "Бацькі".
    Мяркую, і ва Вьетнаме такія ж.
  • 3% у міня
    16.11.2025
    Снова нічыво не панімаеце. Што украінская карупцыя іспользавала беларускіх дабравольцев как хацела. Цех, кто працівілся этаму дзелалі не в'езднымі в цывілізованые страны і в Украіне жыць не давалі, хоць ты і ваевал за неё. Па этай прычыне, многіе страны не паддзержывают Украіну.

Цяпер чытаюць

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую прэзідэнтам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую прэзідэнтам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Усе навіны →
Усе навіны

Хітры беларус змяніў імя і прозвішча, каб абысці забарону на ўезд у Фінляндыю. Але не пракаціла12

Праўладная блогерка Анджыліша, якая канфліктавала з кампаніяй нявесткі Лукашэнкі, выйшла замуж6

У Талачынскім раёне на чыгуначным пераездзе захрас аўтавоз

Заўзятары ПСЖ пасля перамогі каманды ўчынілі беспарадкі — фанаты палілі машыны і грамілі крамы23

У Ждановічах прадаюць катэдж, створаны па праекце Zrobim. Нават недакончаны ён уражвае17

У Растоўскай вобласці пасля нападу БПЛА загарэлася нафтасховішча, у Саратаўскай — НПЗ5

Баліць спіна? Прычына можа быць у тым, як вы седзіце2

У Аўстрыі фермер знайшоў спосаб, як абараняць авечак ад ваўкоў. Яго не ўсе ацанілі4

Насельніцтва Японіі за пяць гадоў скарацілася на тры мільёны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую прэзідэнтам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую прэзідэнтам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць