Грамадства1818

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч, які трапіў за краты па абвінавачванні ў змове з мэтай захопу ўлады, у новым выпуску ТОКу расказаў падрабязнасці гісторыі.

Юрась Зянковіч, грамадзянін Беларусі і ЗША, знаходзіўся за кратамі з вясны 2021 года, калі быў арыштаваны ў Маскве за ўдзел у віртуальнай спробе «дзяржаўнага перавароту». Ён падпісаў пагадненне са следствам, але ў выніку ўсё адно атрымаў 11 гадоў зняволення. Спачатку мужчыну адправілі ў бабруйскую калонію, з часам перавялі на турэмныя ўмовы ў Магілёў. Адтуль у верасні 2024 года перавезлі ў СІЗА КДБ, дзе знялі ў прапагандысцкім фільме.

Як адзначае былы палітвязень, усё пачалося нечакана. У верасні 2024 года, у той самы дзень, калі яму ў Магілёве зачыталі прысуд па артыкуле 411 («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»), яго тэрмінова этапавалі ў Мінск, у СІЗА КДБ.

«Літаральна праз 15 хвілін пасля зачытання прыгавору я ўжо ехаў на Мінск», — успамінае Зянковіч. Там яго сустрэў кіраўнік следчай групы, падпалкоўнік Акуліч, які, па словах палітвязня, абвясціў аб пачатку «працэсу вызвалення».

Першым крокам на гэтым шляху павінны былі стаць здымкі ў прапагандысцкім фільме.

«Сказалі гаварыць максімальна проста, што павінна зайсці гэта бабульцы з вёскі і дзеду. «Дзед будзе глядзець асабіста. І калі яму гэта спадабаецца, то хутка вы будзеце вольныя», — згадвае словы следчага Юрась Зянковіч.

Аднак знешні выгляд палітзняволенага не дазваляў рэалізаваць ідэю адразу:

«Следчы быў крышачку шакіраваны маім выглядам. Я сказаў, што не думаю, што гэта добрая ідэя мяне здымаць — таму што вы прайграеце прапагандысцкую кампанію проста па факце таго, як я з'яўлюся на экране. Ён кажа: «Ну, у мяне загад, я раблю тое, што мне загадалі».

У выніку была ўзята паўза. Падчас яе, як згадвае Зянковіч, ён «проста спаў, еў, адкормліваўся, крышачку прыходзіў у форму».

У дзень здымкаў да Зянковіча падышоў прапагандыст, які здымаў фільм, і яны прагаварылі пытанні, якія будуць задавацца.

«Да пэўных межаў можна было таргавацца, што гаварыць, што не гаварыць, але пэўныя тэзісы мне было сказана агучыць. У прыватнасці, было сказана пацвердзіць, што мы сапраўды рыхтавалі замах асабіста на Лукашэнку і ягоных дзяцей. (…)

Сказаць, што мы сапраўды планавалі здзейсніць дзяржаўны пераварот. Сказаць, што мы збіраліся пасля гэтых вайсковых, якія здзейснілі б пераварот, пасля засунуць на задворкі. Што мы такія подлыя, што хацелі, каб краіна пачала рухацца ў бок НАТА. І было сказана, што мы павінны агучыць, што толькі дзякуючы Лукашэнку Беларусь не трапіла ў вайну», — пералічвае Зянковіч.

На камеру ён мусіў таксама звярнуцца да Лукашэнкі асабіста з просьбай аб вызваленні. Акрамя гэтага, ён павінен быў папрасіць паспрыяць свайму вызваленню прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Камалу Харыс.

Юрась Зянковіч і журналіст Яўген Горын. Скрын відэа

Па словах Зянковіча, для здымак яму выдалі не турэмную робу, а новую спецвопратку для камунальшчыкаў:

«Мяркуючы па маркіроўцы, гэта спецвопратка для нейкіх камунальшчыкаў расійскай вытворчасці. Я думаў, мне яе пакінуць, але пасля здымкаў забралі. Яна была ўпакаваная ў фабрычную ўпакоўку, то-бок, усё абсалютна новае. Сапраўды, на камеру яна падобна крышачку да робы, але гэта не была роба».

Самі здымкі, як згадвае былы палітвязень, праходзілі ў адным з прагулачных дворыкаў СІЗА КДБ, «Амерыканкі», у так званай клетцы. Некалькі кадраў таксама былі зняты ў досыць вялікім чацвёртым прагулачным дворыку. Здымкі доўжыліся каля трох гадзін, пакуль святло дазваляла.

На гэты час ва ўсім СІЗА КДБ увялі асаблівы рэжым: вязням загадалі закрыць усе форткі ў камерах і захоўваць поўную цішыню («ніякіх ні тэлевізара, ні радыё, ні крыкаў, каб нічога не было»).

Пасля запісу інтэрв'ю, па словах Зянковіча, ён пацікавіўся, калі яно выйдзе ў эфір.

«Мне было сказана: «Паглядзіце на волі». Але ў дзень, калі расшыфроўка гэтага эфіру выйшла ў «Советской Белоруссии», мяне этапіравалі ў СІЗА ў Калядзічы. І адтуль адправілі назад у Магілёў».

Да вызвалення з Юрасём Зянковічам запісалі яшчэ два інтэрв'ю, адно з якіх так і не выйшла ў эфір. А на свабоду ён выйшаў 30 красавіка 2025 года — прыкладна праз паўгода пасля першага запісу.

Каментары18

  • James MacIntosh
    16.11.2025
    скончаны хлус і правакатар
  • Осина для вас
    16.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Рэальныя галасы
    16.11.2025
    "Віртуальная спроба дзяржаўнага перавароту", "абраная Прэзідэнтка-элект", "моцны ўдар першага джэнтэльмэна", "спікерка каардынацыйнай рады", "незалежныя СМІ", "праваабаронцы з дыкпікамі", "вельмі занепакоеныя партнёры з Захаду" - скажыце, гэтаму дзеду ЎВОГУЛЕ штосьці трэба рабіць, каб НЕ кіраваць да скону???

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць