Грамадства1616

«У будні — 2‑7 чалавек». Ксяндза з Мінска адправілі служыць у Магілёў, і ён не хавае свайго расчаравання

Нядаўна мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі абвясціў пра новыя прызначэнні ў сваёй дыяцэзіі. Ксёндз Аляксандр Улас, былы дырэктар галоўнага каталіцкага партала Беларусі, быў прызначаны на пасаду вікарыя парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Станіслава ў Магілёве. І нават не рабіў выгляд з самага пачатку, што новае прызначэнне яго натхняе, заўважыў Katolik.life. 

Ксёндз Аляксандр Улас у Іерусаліме. Фота: facebook.com/alexulas

«Пасля 25 гадоў святарства здарылася зараз, што прызначыў мяне наш Мітрапаліт вікарыем у Магілёве. Замест каментароў дазвольце проста прамаўчаць. У некаторых сітуацыях цішыня прамаўляе лепш за словы», — з горыччу напісаў святар на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Многія вернікі выказалі падтрымку святару, адзначыўшы, што ён прамаўляў у мінскім катэдральным касцёле добрыя казанні, а не «разважанні, якія чытаюць з паперкі», і запэўнілі ў малітве за яго. 

Адна з верніц зазначыла, што ўсюды ёсць людзі, годныя таго, каб пачуць добрыя казанні: «ці ў Магілёве, ці ў Мазыры, ці ў Малым Сітне». А жанчына непасрэдна з Магілёва сказала: «У Магiлёве таксама святары патрэбны. Не трэба нас баяцца».

Мітрапаліт Юзаф Станеўскі і ксёндз Аляксандр Улас

Хочаш ці не хочаш, але не падпарадкавацца рашэнню біскупа святар не можа. Але ўжо пасля першага тыдня на новай пасадзе, служачы ў кафедральным касцёле ў Магілёве, ксёндз Аляксандр Улас на сваёй старонцы падзяліўся ўражаннямі ад новай працы. Яны выказаныя адным словам — «сумна», і гаворка не пра горад:

«Сум — пра іншае: пра храм і пра парафію. Кожны дзень — святая імша. Кожны дзень — споведзь. Раніцай на службу прыходзіць ад двух да шасці чалавек, увечары — ад трох да сямі».

Святар адзначыў, што ў чацвер на вячэрняй адарацыі ён налічыў усяго 13 людзей, якія маліліся, а за ўвесь тыдзень да споведзі прыступіла толькі пяць чалавек — і ўсе яны прыйшлі толькі ў нядзелю:

«Але, як сказаў адзін са святароў, «табе яшчэ пашанцавала» — у яго за цэлы месяц не было ніводнага, хто прыйшоў да споведзі».

У каментарах яму адзначылі, што «важная якасць, а не колькасць», і выказалі меркаванне, што «ёсць да чаго імкнуцца»:

«Ёсць над чым працаваць. Гарчычнае зерне, пасеянае ў зямлю, вырастае больш за іншыя дрэвы, так што і птушкі хаваюцца ў галінах. Вы творчы чалавек і класны святар. Вы зробіце ўсё, што будзе магчыма, для гэтых людзей і для ўсіх, хто яшчэ з'явіцца. Бог любіць пачынаць з малога».

Каментары16

  • Суповой пакетик
    29.11.2025
    Сноб. Не далее как этим летом я посетила Могилев и специально сходила на мессу в дивный храм св. Станислава. Вот как-то было у меня в душе почтение к храму, в котором служил митрополит Сестренцевич-Богуш... Но, как видно, такие чувства знакомы не всем. И не все могут разглядеть паству. Которая в этом храме в моменты моих посещений (т.е. трижды) была довольно-таки многочисленной... А ироничный отец настоятель по-доброму помнится до сих пор. И это место рассматривать как ссылку??!! - не понимаю!
  • Интересующиййся
    30.11.2025
    Насколько я знаю, о. Александр был настоятелем прихода Христа Спасителя в Минске. Что случилось? Почему уважаемого священника решили перевести из этого прихода?
  • монашки
    30.11.2025
    Кальян, с легко одетыми монашками

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл прыехаў у Мінск3

Хлопец спрабаваў выканаць трук на балконе і атрымаў траўму

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць