Меркаванні4343

«Пяты год жыву ў Польшчы, і ні разу не сутыкнуўся са «спердаляй» — штодня я тут бачу іншае»

На рэзанансны артыкул «Нашай Нівы» «Не хачу чуць «спердаляй да Украіны» толькі таму, што размаўляю з бацькамі па тэлефоне на рускай». Беларусы дзеляцца, чаму вяртаюцца з Польшчы» адрэагаваў у фэйсбуку Аляксандр Чыгір. Ён расказвае пра свой досвед жыцця ў Польшчы.

Ужо пяты год жыву ў Польшчы — і ні разу не сутыкнуўся ні са «спердаляй», ні з якой-небудзь формай ксенафобіі. Не выключаю, што такія выпадкі здараюцца, але ў маім асабістым досведзе не было нават намёку.

Палякі, з якімі мне давялося мець справу, — людзі, максімальна адкрытыя свету і з павагай ставяцца да прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў. Толькі добрае магу сказаць і пра інспектараў з MOРSa, і пра паліцэйскіх, і пра лекараў, медсясцёр…

Мая суседка ўжо не адзін год цалкам бескарысліва дапамагае маёй сям’і — і такіх людзей тут пераважная большасць.

Я знаходжуся ў групе свайго раёна ў Facebook — некалькі дзён таму там з’явілася паведамленне з намёкам на тое, што ўкраінцам «варта было б застацца ў сябе ў краіне, бо баявыя дзеянні вядуцца не ўсюды».

З дзесяці каментарыяў — дзесяць асудзілі такую пазіцыю, частка карыстальнікаў адзначыла, што аўтар дзейнічае ў інтарэсах Пуціна ў Польшчы. Гэта вельмі паказальны маркер грамадскіх настрояў.

Вядома, існуюць складаныя тэмы — ад Валыні да выпадкаў асацыяльных паводзін асобных мігрантаў, як украінцаў, так і беларусаў. Ёсць цяжкасці камунікацыі, як і ў любой шматнацыянальнай прасторы. Але гэтыя праблемы нават блізка не параўнальныя з «яўрэйскім пытаннем» у СССР ці з тым стаўленнем, якое часта дэманструе глыбінны беларускі соцыум да замежнікаў і суседніх народаў.

Нагнятанне тэмы міжнацыянальнай варожасці ў форме «спердаляй» — не выпадковасць, а частка гібрыднай атакі. Мэта — убіць клін паміж людзьмі, стварыць недавер, распаліць канфлікты там, дзе іх няма. Гэта тэхналогія, а не рэальнасць паўсядзённага жыцця.

Судзячы па маёй стужцы ў Facebook, падобныя наратывы прасоўваюць адны і тыя ж людзі. Не ведаю, што імі рухае — уласная дурнота, пыха ці патрабаванне працадаўцы…

Тут, у Польшчы, я штодня бачу іншае: узаемную павагу, гатоўнасць дапамагчы і здольнасць да салідарнасці — якасці, якія, спадзяюся, ніякая прапаганда не зможа падарваць.

Каментары43

  • Indrid Cold
    04.12.2025
    Боты няўмела накінулі, але праваліліся на тым што людзі гэта чытаюць з Польшчы і ведаюць як насамрэч выглядаюць справы.
    Польшча - найлепшая краіна для эміграцыі з Беларусі. Калі вы не маскаль у душы канешне ;)
  • Болег
    04.12.2025
    Я таксама асабіста не сутыкаўся, але што з таго? Відавочна, што "спердаляй"-аргументацыя існуе ў польскім дыскурсе, гэта бачна, гэта заўважна, няма сэнсу гэта адмаўляць.

    Добрых, прыстойных палякаў шмат, можна жыць у іх атачэнні і не мець праблем. Але ёсць і іншыя, і трэба быць пільным. Я ўжо не кажу пра прыхаваныя настроі.
  • Ахахахаха
    04.12.2025
    Аўтар, ты спрабаваў ездзіць па польскіх дарогах? Вось дзе ўзаемапавага)) А сабачае лайно палякі не прыбіраюць пасля сваіх гадаванцаў таксама праз лютую ўзаемапавагу.

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць