Свет88

«Новая версія дактрыны Манро ад Трампа». У чым сутнасць новай стратэгіі нацыянальнай бяспекі ЗША 

На сайце Белага дома 5 снежня з’явілася новая Стратэгія нацыянальнай бяспекі ЗША — дакумент, які вызначае асноўныя прынцыпы ўнутранай і замежнай палітыкі краіны на найбліжэйшыя гады. У ім Штаты абвяшчаюць сябе лідарам у эканоміцы, вайсковай сферы, тэхналогіях, а таксама галоўнай сілай у заходнім паўшар'і і на Блізкім Усходзе. Вашынгтон таксама збіраецца актыўна ўплываць на дачыненні паміж Еўропай і Расіяй.

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Асноўная ідэя стратэгіі — ЗША больш не будуць аўтаматычна апекавацца слабейшымі партнёрамі. Замест гэтага яны пераходзяць да мадэлі дачыненняў, заснаванай на ўзаемнай выгадзе. Гэта тычыцца перш за ўсё Еўропы і афрыканскіх краін. Сярод іншага плануецца скараціць вайсковую дапамогу еўрапейцам, каб Еўропа больш разлічвала на ўласныя сілы.

Амерыканская адміністрацыя крытыкуе Еўропу за палітыку, якая, на іх думку, вядзе кантынент да ўнутранага аслаблення — перадусім гаворка пра міграцыю.

У дакуменце сцвярджаецца, што Еўропа страціла частку сваёй ідэнтычнасці і ўпэўненасці, таму і ўспрымае Расію як экзістэнцыяльную пагрозу, хоць у вайсковым плане (акрамя ядзернай зброі) мае значную перавагу.

ЗША лічаць за адзін са сваіх галоўных інтарэсаў як мага больш хуткае спыненне баявых дзеянняў ва Украіне. Гэта, паводле стратэгіі, павінна стабілізаваць еўрапейскую эканоміку, знізіць рызыку эскалацыі і стварыць умовы для адбудовы Украіны. Вашынгтон падкрэслівае, што для паспяховай канкурэнцыі і стрымлівання супраціўніка яму патрэбна моцная Еўропа.

Унутры краіны ЗША робяць акцэнт на бяспецы і абароне нацыянальных інтарэсаў. Асноўныя задачы:

  • абарона грамадзян і эканомікі ад ваенных пагроз і замежнага ўплыву — ад шпіянажу да прапаганды;
  • поўны кантроль над межамі і міграцыяй;
  • падтрымка наймацнейшага і самага тэхналагічнага войска ў свеце;
  • развіццё сучаснага ядзернага арсеналу і стварэнне новай супрацьракетнай абароны, уключна з сістэмай «Залаты купал»;
  • будаўніцтва самай магутнай і інавацыйнай эканомікі.

Таксама ЗША плануюць умацоўваць прамысловую базу, павялічваць вытворчасць абаронных тэхналогій, развіваць энергетыку і навуковы патэнцыял.

Вашынгтон абвяшчае вяртанне да прынцыпаў дактрыны Манро — ідэі, паводле якой ЗША з’яўляюцца галоўнай сілай у заходнім паўшар'і і маюць права ўплываць на сітуацыю ў краінах рэгіёна. Гэты падыход у дакуменце названы «новай версіяй дактрыны Монро ад Трампа».

ЗША хочуць узмацніць супрацоўніцтва з дзяржавамі Амерыкі ў барацьбе з картэлямі і транснацыянальнай злачыннасцю. На глабальным узроўні Вашынгтон бачыць сваю ролю ў падтрыманні бяспекі Еўропы, недапушчэнні дамінавання Ірана на Блізкім Усходзе і пашырэнні інвестыцый у рэгіёне, уключна з высокатэхналагічнымі галінамі.

У дачыненнях з Афрыкай ЗША хочуць адысці ад аднабаковага «дапаможнага» падыходу і перайсці да партнёрства, заснаванага на гандлі ды інвестыцыях. Асаблівую ўвагу плануюць надаваць энергетычнаму сектару і здабычы рэдкіх мінералаў.

У дакуменце падкрэсліваецца, што краіна ўжо валодае большасцю рэсурсаў, неабходных для рэалізацыі амбіцый: гнуткай палітычнай сістэмай, найбуйнейшай эканомікай, фінансавай сілай даляра, тэхналагічным лідарствам, магутным войскам, шырокай сеткай звязаў і багатымі прыроднымі рэсурсамі.

Стратэгія ставіць мэту ўмацаваць глабальнае першынство Амерыкі і зрабіць яе, як сцвярджаюць аўтары, «мацнейшай, чым калі-небудзь».

Каментары8

  • Дзед Талаш
    06.12.2025
    Хапня свет гора, калі у ЗША канчаткова пераможа фашызм.
  • Ну-ну
    06.12.2025
    На жаль, артыкул ня згадвае, што арыгінал стратэгіі (даступны проста ў pdf на афіцыйным сайце Белага дому) мае вельмі характэрную дэталь: паўтарэньне практычна слова ў слова расейскага трызьненьня пра тое, якая яна вялікая і ўся зь сябе такая духоўная. І якой, вядома, дужа трэба дапамагчы. Ляпідарна Геніяльна, карацей, найлепшы прэзыдэнт за 100 гадоў.
  • more powerful than ever BEFORE
    06.12.2025
    >«мацнейшай, чым калі-небудзь».
    than ever before - чым некалі раней

    «калі-небудзь» - гэта ніяк не before, а пра будучыню : "- Калі небудзь, я, магчыма, аддам табе доўг" ))

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Невядомыя ад імя журналіста Панкаўца збіраюць інфармацыю пра беларускіх добраахвотнікаў1

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць