Грамадства

17‑гадовага гродзенскага блогера зноў затрымалі, ужо па новай справе за паклёп

Пасля закрыцця збору на лячэнне хлопчыка з Гродна Вані Сцяцэнкі крымінальную справу супраць 17‑гадовага блогера Міхаіла Драгуна і 37‑гадовай ягонай сяброўкі Яўгеніі Тарасенкі не спынілі. Больш таго, супраць Драгуна завялі яшчэ адну крымінальную справу па арт. 188 (паклёп) Крымінальнага кодэкса Беларусі, пасля чаго ён узяты пад варту, паведамляе Следчы камітэт.

Як стала вядома раней, Міхаіл Драгун і Яўгенія Тарасенка летам арганізавалі нібыта дабрачынны збор для 9‑гадовага Вані Сцяцэнкі, які мае патрэбу ў дарагім лячэнні. Аднак замест таго, каб рэальна дапамагаць, яны вырашылі прысвоіць сабраныя грошы.

Следства высветліла, што на рахункі падлетка, яго маці і знаёмых паступіла больш за паўтара мільёна рублёў. Юнак кажа, што асабіста забраў 60 тысяч, якія яны з сяброўкай трацілі на раскошны лад жыцця: дарагую вопратку, прэміяльнае аўто, элітнае жытло, паходы ў рэстараны і адпачынак за мяжой.

Аднак следства высветліла, што прысвоеная сума была значна большай. Толькі на стаўках у інтэрнэце Міхаіл Драгун прагуляў звыш 100 тысяч рублёў. Следчыя працягваюць вывучаць фінансавыя дакументы і знаходзяць новыя сведчанні пра раскошныя выдаткі блогераў.

Пры гэтым сцвярджаецца, што Драгун стаіць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх за кіраванне без правоў, за школьныя гады змяніў пяць школ, пасля школы нікуды не паступіў і афіцыйна не працуе. Ён заяўляе, што зарабляе на блогу, хоць ІП не зарэгістраваны. Таксама знаходзіцца на ўліку ў псіхіятра.

Сярод усіх удзельнікаў справы толькі Драгун нібыта адмовіўся аддаць заблакаваныя на яго рахунку грошы на лячэнне дзіцяці, сцвярджаючы, што сродкі прызначаліся для прызоў падпісчыкам. Праўда, людзі, праз якіх ён хацеў выводзіць грошы, далі згоду на іх перавод, і неабходнай сумы хапіла, каб закрыць збор на лячэнне Вані.

Пасля пералічэння больш чым 266 тысяч рублёў на дабрачынны рахунак следства працягвалася. Падчас вывучэння тэлефона падлетка высветлілася, што ён нібыта распаўсюджваў паклёп на 18‑гадовую дзяўчыну, з якой раней сябраваў. У сваім адкрытым інстаграм-акаўнце з 190 тысячамі падпісчыкаў ён абвінаваціў яе ў крадзяжы 50 тысяч рублёў. На допыце ён адмаўляе віну і кажа, што яна «кінула яго на грошы».

У дачыненні да Міхаіла Драгуна дадаткова завялі крымінальную справу за паклёп (арт. 188 КК РБ). Па санкцыі пракурора ён змешчаны пад варту. Следства працягваецца, канчатковыя высновы будуць зроблены пасля яго завяршэння.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік1

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі15

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік1

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць