Грамадства4444

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?

Пара, якая скрала амаль мільён рублёў ахвяраванняў, раней удзельнічала ў праўладным рэаліці-шоў «Фабрыка блогераў».

Завуць блогераў з Гродна Міхаіл Драгун і Яўгенія Тарасенка.

На старонку 17‑гадовага Міхаіла ў інстаграме падпісана 209 тысяч чалавек, у тым ліку былы сенатар Віктар Лісковіч.

Яшчэ ўчора гродзенскі блогер пакутаваў праз тое, што не можа здаць тэарэтычны іспыт у аўташколе, а ўжо сёння стаў героем крымінальнай зводкі МУС.

Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, разам са сваёй каханай Міхаіл прапаноўваў падпісчыкам за 10 рублёў удзельнічаць у розыгрышы, дзе галоўнымі прызамі былі смартфоны ці аўтамабіль. Арганізатары заяўлялі, што толькі невялікая частка грошай пойдзе на прызы, а ўсю астатнюю суму аддадуць на лячэнне хлопчыка. Збіралі грошы для васьмігадовага Вані Сцяцэнкі, у якога цяжкая генетычная хвароба — міядыстрафія Дюшэна. Неабходны хлопцу ўкол каштуе 2,9 мільёна даляраў.

Агулам блогерамі было сабрана 1,5 мільёна рублёў. Але маме хворага дзіцяці яны перадалі толькі 200 тысяч рублёў, 315 тысяч выдаткавалі на прызы для ўдзельнікаў стрыму. Астатняе пусцілі на шыкоўнае жыццё.

Абранніца Міхаіла — 37‑гадовая Яўгенія Тарасенка. Разам яны летась удзельнічалі ў праўладным рэаліці-шоў «Фабрыка блогераў». На старонку Яўгеніі ў інстаграме падпісана 550 тысяч чалавек.

Жанчына мае сына-другакласніка. Сёлета ў студзені яна расказала пра свой развод — тое відэа набрала 11 мільёнаў праглядаў. Дарэчы, былы муж Яўгеніі таксама папулярны блогер са 126 тысячамі падпісчыкаў.

Блогерка трымае крамы незвычайных прысмакаў і тэматычных падарункаў у Брэсце і Гродне. 

Жанчына выходзіла на вуліцы Гродна з плакатам «Дару 1000 рублёў свайму падпісчыку» — і здымала на камеру, як дае наяўнымі такую суму радасным падлеткам.

У 2023 годзе Яўгенія выклала ў сторыс спіс сваіх паслуг, якія яна гатова аказаць на платнай аснове, — цэны былі ад 150 да 1500 даляраў. За 150 даляраў можна было паснедаць у яе кампаніі, за 500 блогерка абяцала асабістую сустрэчу на цэлы дзень. За 1500 даляраў Яўгенія абяцала цэлы тыдзень весці акаўнт замоўшчыка.

Апошнім часам блогерка рэгулярна разыгрывала айфоны. Дарэчы, сёлета на Дзень маці жанчына таксама падарыла сваёй маці гэты гаджэт. А да гэтага Яўгенія паказала новенькае аўто з салону.

У сацыяльных сетках пара расказвала пра сваё каханне. Яны нават зрабілі парныя татуіроўкі на руках — сімвал бясконцасці.

Міхаіл пісаў, што ўпершыню пацалаваў каханую летась у ліпені, а роўна праз год зрабіў прапанову рукі і сэрца. Па яго словах, сёлета ў жніўні яны афіцыйна сталі мужам і жонкай (МУС жа называе іх сужыцелямі).

Пара разам тусіла на Viva Braslav, ездзіла ў Маскву і Дубай. У жніўні Міхаіл скардзіўся, што прайграў Яўгеніі тысячу рублёў, бо абяцаў аплаціць ім адпачынак на Мальдывах, але не змог гэтага зрабіць. Кажа, што хацелася максімальна шыкоўнага адпачынку, а варыянты, які падабаліся, каштавалі ў два разы больш за яго бюджэт.

Але ўжо ў верасні пара паляцела туды адпачываць разам з сынам Яўгеніі.

Каментары44

  • Горюшко-горе
    04.11.2025
    Ну а чего еще ждать от участников ябатькинского шоу блогеров?))) Конечно там собрали людей без совести
  • Мясцовы
    04.11.2025
    хм, хто з іх?
  • Если вы понимаете, о чем я;)
    04.11.2025
    Ну правильно, у неё самый возраст менять старого мужа на двух 17-18-летних

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка12

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

Каля шматпавярховіка ў «Мінск-Свеце» знайшлі цела маладой жанчыны

Гамяльчук патрабуе прыбраць «сметнік» з цацак каля пад'езда, але астатнім жыхарам так падабаецца5

Стала вядома, калі адкрыецца электронная чарга на перасячэнне зноў адкрытых пераходаў на мяжы з Польшчай2

У некаторых месцах Беларусі выпаў снег ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка12

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць