Грамадства22

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год

Гэта ў два разы болей, чым летась.

За 2025 года «Байсолу» ўдалося сабраць больш за 1,25 мільёна еўра дапамогі. Фонд адзначае, што гэта пакуль папярэднія падлікі.

Гэтая лічба ўключае і персанальныя зборы, і зборы «Байсол» (напрыклад, дзіцячы збор), а таксама зборы на ініцыятывы. Агулам у 2025 годзе атрымалася закрыць каля 250 персанальных збораў, у тым ліку, 12 для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. І колькасць ахвяраванняў, і сярэдняя іх сума павялічыліся, адзначае фонд.

У 2025‑м былі два вялікія экстраныя зборы для вызваленых палітвязняў. Кожны з іх стаў рэкордным: 111 тысяч еўра падчас першага збору і 260 тысяч еўра падчас другога. Абодва зборы былі закрытыя вельмі хутка, а сабраныя сумы ўдвая перавысілі пастаўленыя мэты.

За год каманда эвакуацыі «Байсола» правяла 140 кейсаў.

У 2025 годзе было зроблена таксама амаль 500 выплат палітвязням пасля вызвалення — гэта грошы, каб тэрмінова купіць сезонныя рэчы, лекі ці кампенсаваць іншыя жыццёва неабходныя выдаткі.

У 2025 годзе фонд падтрымаў 10 праектаў ініцыятыў міні-грантамі на агульную суму амаль 37 тысяч еўра. А гарачая лінія апрацавала больш за 2 тысячы запытаў рознай складанасці.

У 2024‑м фонд сабраў больш за 619 тысяч еўра.

Каментары2

  • Жора
    02.01.2026
    Навошта байсолаўскія зборы, калі афіцыйна Еўразвяз штогод выдзяляе мільёны еўра на дапамогу палітзняволеным? Дзе тыя мільёны?
  • Пеця
    02.01.2026
    Жора, не нясі лухту. Еўропа не дае мільёны наўпрост у кішэні палітзняволеных. Гэта грошы на розныя праекты для тых, хто мусіў з'ехаць. Задрала бясконцая тупасьць жораў-зайдросьнікаў і неразуменне, як працуе еўрапейская дапамога

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць