Грамадства77

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць

Актывістка Наста Базар у сацсетках звярнулася да беларусаў з просьбай па магчымасці падтрымаць вызваленых з турмаў у Беларусі палітзняволеных, перадаўшы для карыстання патрэбныя ім рэчы.

Здымак ілюстрацыйны

Рэчы можна прывозіць у прастору Цэнтра беларускай салідарнасці. Адрас: Варшава, вул. Алеандраў (Oleandrów) 6 (на дамафоне трэба націснуць 2).

Што варта везці:

1. Цёплую вопратку жаночую і мужчынскую (розных памераў);

2. Цёплы абутак розных памераў;

3. Сумкі для рэчаў (памер ад 90 літраў да 150);

4. Чамаданы;

5. Паўэрбанкі;

5. Посуд: рондалі, патэльні, талеркі, кубкі, відэльцы, лыжкі, нажы, дошчачкі;

6. Пасцельную бялізну, коўдры, падушкі;

7. Рознае побытавае: швабры, фіранкі, ручнікі, і тое, што можа прыдацца ў арэндных кватэрах;

8. Людзі вельмі просяць ноўтбукі, то калі ў каго ёсць такі, які можна аддаць — будзе супер!

Цэнтр беларускай салідарнасці працуе паводле наступнага графіку:

  • Панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца: 10:00 — 17:00.
  • Серада: 14:00 — 17:00.
  • Субота: 10:00 — 18:00.

Каментары7

  • CNDB
    10.01.2026
    Тая ж Наста ў сваім ФБ: "у снежні атрымалася аддаць 5К еўра пазыкаў".
    Адкуль у Насты такія грошы, прытым, што яны нідзе не працуе, а толькі засвойвае гранты?
    А потым на адзенне з грамады збіраць...
    Якое крывадушша..
  • Колькі можна трываць?!
    10.01.2026
    Што гэта за здзек такі? У Вільню фурамі возяць гуманітарную дапамогу беларусам!!! Сотні тысяч сабралі людзі на падтрымку палітвязняў!!! Тысячы еўра - заробкі лідараў і лідарак на "беларускіх праэктах"!!! Гэтыя ўсе рондалі і коўдры каштуюць разам узятыя 1000-2000 еўра, Хуманы і іншыя па 3 еўры прадаюць УСЁ. Вы зусім з дубу ляснуліся такі покліч кідаць?
  • Meanwhile in Warsaw
    11.01.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць