Свет66

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам

Дональд Трамп заявіў, што ніхто не спрабаваў уплываць на яго рашэнне і адгаворваць ад удару па Іране — ён прыняў гэтае рашэнне самастойна.

Дональд Трамп. Скрыншот з відэа

«Мяне ніхто не пераконваў. Я пераканаў сам сябе», — сказаў Трамп, пахваліўшы пры гэтым іранскую ўладу.

«Яны збіраліся павесіць больш за 800 чалавек учора, і я вельмі паважаю той факт, што яны гэта адмянілі. Дзякуй!» — дадаў ён.

Раней паведамлялася, што на рашэнне Трампа не рабіць супраць Ірана актыўных ваенных дзеянняў паўплывалі кіраўнікі краін Персідскага заліва — Саудаўскай Аравіі, Катара і Амана.

Журналісты пацікавіліся ў прэзідэнта ЗША, ці застаюцца ў сіле ягоныя ранейшыя словы пра тое, што дапамога ўдзельнікам антыўрадавых пратэстаў у Іране з боку ЗША «ўжо ў дарозе».

У адказ Трамп сказаў, што гэта яшчэ будзе вырашацца. «Мы паглядзім», — заявіў ён.

Каментары6

  • Хаменеи
    16.01.2026
    Спасибо, Дональд!
  • бабруйчанін
    16.01.2026
    Нагадаю мой камент адразу
    Маю спадзяванне тык ток Трампа у Іране нівядомы таму паўстаўшыя у Іране німают іллюзій марных спадзяванней на дапамогу з боку Трампа прэыдзента ЗАШ...
    У адрознені ад тых у тым ліку нажаль беларусы якія мае доступ да інтэргэта і ..дагэтуль мают іллюзіі марныя спадзявання і будуют бэзсэнсоўныя тэорыі прпгнозы думку на словах гэтага .......прэзыдзента
    Паводзіны дзеяння якога ..ні людзкія ні розума ні сумленя і ўсе больш вар'ятскія
  • Абу
    17.01.2026
    Даўба*б. З пінгвінамі ў Грэнландыі хіба ваяваць можа.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі43

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах10

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі43

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць