Грамадства22

Заснежаныя вёскі, песні, народная набожнасць. Ксёндз з Дзятлава ходзіць у сваёй парафіі «па Калядзе»

Пробашч касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ксёндз Андрэй Лішко на старонцы парафіі ў Instagram адкрыў рубрыку «Ходзіць ксёндз па Калядзе», у якой выкладае фота і відэа з наведвання вернікаў — у асноўным пажылых людзей — у вёсках, піша Katolik.life.

Заснежаныя вёскі, песні, народная пабожнасць — як ходзіць ксёндз па Калядзе на Гродзеншчыне

Святар публікуе свае сэлфі з парафіянамі і паказвае хатнія алтарыкі, якія адлюстроўваюць народную набожнасць. Такія куткі з абразамі ў дамах сваіх бабуль памятаюць многія.

Таксама ксёндз дзеліцца фота з мясцовымі краявідамі і відэа з песнямі.

Падчас візітаў ксёндз Андрэй Лішко спявае разам з бабулямі не толькі звыклыя ім польскія калядкі, але і беларускія народныя і эстрадныя песні, добра ведаючы іх тэкст.

Душэўныя допісы святара выклікаюць эмацыйныя каментары:

«Ведаеце, што самае цёплае і роднае ў гэтых малюнках? Гэта душэўнае зліццё з чалавекам, вось так — шчака да шчакі, у размовах, у песнях, у душэўнай адкрытасці».

«Дарагія бабулі, вы — нашы маякі аптымізму, жыццялюбства, крыніцы невычэрпнай энергіі. Прыклад таго, як любіць жыццё, спяваць сэрцам і несці святло, нягледзячы на ўсе жыццёвыя нягоды. Дзякуй за вашыя цёплыя вочы, за вашу мудрасць, дабрыню і веру ў лепшае».

Каментары2

  • Dziakuj NN
    17.01.2026
    Dziakuj NN!
  • Проста прыгожа
    17.01.2026
    Прыгожыя покуці, прыгожыя людзі. Дзякуй, Ойча, што падзяліўся з намі гэтым сьведчаньнем сапраўднае Беларусі. Няхай Бог дабраславіць Вас і нас! Слава Ісусу Хрысту! Жыве Беларусь!

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць