Свет22

Еўрасаюз збіраецца ўвесці санкцыі супраць Кыргызстана за дапамогу Расіі

Еўрапейскі саюз разглядае магчымасць упершыню ўвесці санкцыі супраць Кыргызстана за садзейнічанне Расіі ў абыходзе абмежаванняў. Паводле звестак Bloomberg, гэтыя меры абмяркоўваюцца ў межах падрыхтоўкі 20‑га пакета санкцый, звязаных з вайной ва Украіне.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: André Ballin/picture alliance via Getty Images

Крыніцы агенцтва паведамляюць, што ў дачыненні да Кыргызстана могуць ужыць спецыяльны механізм пакарання за абыход санкцый. У прыватнасці, плануецца забараніць пастаўкі ў краіну станкоў і радыёэлектроннага абсталявання.

Пасля пачатку вайны Кыргызстан ператварыўся ў важны гандлёвы вузел, праз які ў Расію траплялі еўрапейскія тавары, што падпадаюць пад санкцыі. Аналітыкі Brookings Institution адзначаюць рэзкі рост экспарту з краін ЕС у Кыргызстан: пастаўкі з Эстоніі павялічыліся ў дзясяткі разоў, з Фінляндыі, Польшчы, Грэцыі і іншых дзяржаў — на тысячы працэнтаў. У выніку значная частка гэтага экспарту фактычна аказвалася на расійскім рынку.

Акрамя таго, ў Кыргызстане пачала працаваць крыптабіржа Grinex, дзе выкарыстоўваецца толькі стэйблкойн A7A5, прывязаны да расійскага рубля. Гэты інструмент, запушчаны з удзелам расійскага абароннага банка і бізнэсменаў, стаў сродкам міжнародных разлікаў ва ўмовах санкцый. Да пачатку 2026 года аб’ём аперацый з ім дасягнуў каля 100 мільярдаў даляраў.

У новым санкцыйным пакеце ЕС таксама разглядае дадатковыя абмежаванні супраць расійскіх банкаў, нафтавых кампаній, крыптасэрвісаў і фінансавых структур у трэціх краінах, якія дапамагаюць абыходзіць ужо наяўныя санкцыі.

Акрамя гэтага, у Бруселі абмяркоўваецца ідэя поўнай забароны марскіх перавозак расійскай нафты. Такая мера павінна замяніць дзейны механізм «столі цэн», які дазваляе транспартаванне і страхаванне нафты з Расіі пры ўмове, што яе кошт ніжэйшы за ўсталяваны ўзровень. З лютага гэты ліміт павінен складаць крыху больш за 44 даляры за бараль.

Каментары2

  • Жора
    31.01.2026
    Нейкая прафанацыя. Калі ўжо супраць Кітая ўвядуць? Кітай - асноўны пастаўшчык кампанент для расейскіх ракет і дронаў.
  • Спадар
    31.01.2026
    Трэба ўвесці "жЭстОчайшЫя" санкцыі супраць ябацькастана,оркастана,казахстана,кыргыстана.....----- гэтыя(цэнзура) поўнасцю падтрымліваюць вайну!

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць