Свет55

Белы дом аб'явіў пра ўвядзенне самых маштабных санкцый супраць расійскага энергетычнага сектара

Санкцыі ўведзеныя за 10 дзён да заканчэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Джо Байдэна. Пад іх трапілі дзясяткі нафтатрэйдараў, пастаўшчыкоў нафтасэрвісных паслуг і чыноўнікаў энергетычнага сектара, адзначаецца ў паведамленні Міністэрства фінансаў ЗША. Таксама ЗША ўвялі абмежавальныя захады супраць больш за 180 танкераў у тым ліку з «ценявога флоту». 

Фота: Maksim Konstantinov/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

Пад санкцыі ЗША трапілі «Газпрам нафта» і «Сургутнафтагаз», а таксама больш за два дзясяткі іх даччыных кампаній, вынікае з паведамлення на сайце амерыканскага Мінфіна. Абмежаванні супраць іх увяла і Вялікабрытанія.

У спіс таксама ўнесеныя нафтаперапрацоўчыя заводы (НПЗ) «Газпрам нафты» (Маскоўскі, Омскі), здабыўчыя прадпрыемствы — «Газпрамнафта-Наябрскнафтагаз», «Газпрамнафта-Арэнбург» і інш., яе замежныя структуры — у Таджыкістане, Казахстане, Кыргызстане і Сербіі (NIS), а таксама Gazprom Neft International, зарэгістраваная ў Люксембургу, «Газпрам нафта шэльф» і «Газпром нафта аэра» і г. д.

Уведзеныя абмежаванні і супраць структур «Сургутнафтагаза» — яго банка, «Калінінграднафтапрадукта», НПЗ «Кірышынафтааргсінтэз» («Кінеф») і інш.

Пад санкцыі таксама трапіла структура «Раснафты» — «Раснафтафлот».

Абмежаванні закранулі яшчэ некалькі кампаній — аператараў марскіх суднаў. Уведзеныя санкцыі і супраць 183 караблёў, якія «з'яўляюцца часткай ценявога флоту» або належаць расійскім кампаніям. Гэта судны пад сцягамі Расіі, Панамы, Барбадаса, Габона. Сярод іх не толькі нафтавыя танкеры, але і пасажырскія караблі, судны забеспячэння і інш.

Таксама ўведзеныя санкцыі супраць «Ингосстраха» і «Альфастрахавання», якія займаюцца страхаваннем марскіх перавозак.

Сярод прадпрыемстваў з іншых галін, якія трапілі пад санкцыі, — вугальны Дзянісаўскі горнаўзбангачальны камбінат у Якуціі, «Кузбасразрэзвугаль», Ліскінскі завод мантажных загатовак і інш.

У адміністрацыі Байдэна заявілі, што разлічваюць на тое, што новыя абмежаванні будуць каштаваць Расіі «мільярды даляраў штомесяц» і, як наступства, удараць па курсе рубля ды нават прывядуць да далейшага павышэння ключавой стаўкі Цэнтрабанка.

Пры гэтым ЗША выказваюць рашучасць працягваць змагацца з абыходам санкцый супраць Расіі. Цяпер пад іх можа трапіць любая асоба за факт працы з расійскім паліўна-энергетычным комплексам.

Падкрэсліваецца, што маштабныя санкцыі супраць энергасектара Расіі не нясуць пагрозы глабальнаму рынку нафты. Рызыкі дэфіцыту прапановы няма, і наогул у ЗША расце здабыча нафты, а на ўнутраным рынку ёсць яе лішкі.

Каментары5

  • Дэмбельскі акорд
    10.01.2025
    Дядюшка Джо просит поставить в эфире для друга Володи из Масквы старинный романс "А напоследок я скажу..." Приятного прослушивания.
  • Русофоб
    11.01.2025
    А как же ванну закончу за один день?
  • Рэчаіснасць
    11.01.2025
    Беларус, у 2014

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: 4‑ы і 6‑ы па велічыні7

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: 4‑ы і 6‑ы па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

«Прачытаў 1596 кніг». Максім Знак пра турму, свабоду і ворагаў3

Кіроўца запытала ў «Беларуснафты», чаму на іх запраўках адсутнічаюць пракладкі — адказ кампаніі раз'юшыў беларусак31

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай11

Вярхоўны суд Расіі прызнаў экстрэмісцкай арганізацыяй беларускіх «Кіберпартызан»1

Зідан узначаліў зборную Францыі

Без рахунку, без працы, без дакументаў. Як беларус ужо год жыве ў Грузіі пад пагрозай дэпартацыі4

Лукашэнка заявіў пра факты крышавання раскрадальнікаў паліва з боку сілавікоў8

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Сілавікі сталі больш маніторыць тыкток і трэдс6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: 4‑ы і 6‑ы па велічыні7

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: 4‑ы і 6‑ы па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць