Грамадства22

Беларус, узяты ў палон украінцамі, звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай закінуць за яго слоўца перад Пуціным

У тэлеграм-канале ўкраінскага праекта «Хочу жить» з'явіўся відэазварот грамадзяніна Беларусі Руслана Купрацэвіча, звернуты да Аляксандра Лукашэнкі. У ім 24‑гадовы мужчына, які ваяваў на фронце за Расію і якога ўкраінцы ўзялі ў палон, просіць Лукашэнку пахадайнічаць перад Пуціным, каб яго ўключылі ў расійскія спісы для абмену ваеннапалоннымі. 

Руслан Купрацэвіч. Скрыншот з відэа

У сваім звароце Купрацэвіч піша, што падпісаў кантракт з расійскім Міністэрствам абароны 24 ліпеня 2025 года, знаходзячыся ў калоніі ў расійскім Сургуце. У палон трапіў 4 верасня. 

Мужчына просіць Лукашэнку «звярнуцца з просьбай да прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна і дапамагчы мне хутчэй вярнуцца дамоў. Таму што дома мяне чакаюць мае жонка, дзіця, цётка і бабуля». 

Раней паведамлялася, што Купрацэвіч адбываў тэрмін у расійскай калоніі за крадзеж. Ён быў адпраўлены на службу ў 136‑ю асобную мотастралковую брыгаду Сухапутных войскаў, якая дыслакуецца ў Дагестане і якой камандуе дагестанец.

Варта адзначыць, што, як раней неаднаразова пісалі, абмененым ваеннапалонным у Расіі нават не заўсёды дазваляюць сустрэцца з сем'ямі, а замест гэтага адпраўляюць назад на фронт, прычым не становяцца перашкодай нават раненні або кепскі стан здароўя.

Каментары2

  • Федзя
    02.02.2026
    В расход его. 😠
  • У беларускай турме лепей?
    03.02.2026
    Які там тэрмін у Беларусі па крымінальным артыкуле намесніцтва?

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?20

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?14

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?20

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць