Меркаванні2929

Стась Карпаў: Я заўважыў тры Марыі

Стась Карпаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку як заўсёды арыгінальна выказаўся пра нашумелае інтэрв'ю Марыі Калеснікавай Юрыю Дудзю.

Марыя Калеснікава. Фота: Lookby.media

Паглядзеў і я тое самае інтэрв'ю. Прыступаў з нейкім унутраным страхам і страх не праходзіў да самага канца прагляду. Праўда, страшнага нічога я так і не заўважыў.

Заўважыў тры Марыі. Першая размаўляла з інтанацыяй чалавека, які год пражыў у Польшчы і інтанаваў так, каб было заўважна, што ён нібыта жыў у Польшчы. Гэтыя модныя зараз націскі на перадапошні склад — нейкая ржака, наогул. Але ладна.

Другая Марыя мурлыкала як Рэната Літвінава ці, калі хочаце, як Наста Роўда. У гэты момант польскі націск, дарэчы, знікаў. Не магу сказаць, што я вялікі фанат мурлыкання — бо я тады разумею, што прысутнічаю падчас нейкай самапрэзентацыі, а не падчас, уласна, выказвання — але хай сабе.

Трэцяя Марыя размаўляла так, як і было задумана прыродай. І ў гэты момант яна і была шчырай. Яшчэ здзівіла яе гатоўнасць быць максімальна блізкай самаму добраму рускаму з самай дальняй расійскай пердзі. То-бок сказаць «шаурма» а пасля паўтараць следам за Дудзём «шаверма». Шаверма, б**дзь…

Ці як яна з гатоўнасцю стала метафарычна выбіраць паміж ёгуртам «данон» і яшчэ нейкай х***ёй — з улікам таго, што ніводны нармальны беларус данон (гэтую шнягу, якая ў РБ трапляла з расійскай гаўнафабрыкі) есці б не стаў.

Але.

Што ў гэтым інтэрв'ю важна і што не могуць зразумець і дараваць ані ўкраінцы, ані русня, ані беларускія патрыёты? Нерадыкальнасць Калеснікавай.

Таму давайце пару слоў пра гэта. У чым розніца паміж беларусамі, украінцамі і расейцамі. Не ў гістарычным разрэзе, а на сённяшні момант.

Расейцы (добрыя рускія) маюць сваю абароненую і нават гіпербалізаваную этнічнасць і змагаюцца за знешні выгляд палітычнай нацыі. У іх з апанентамі адна мова, адна культура. Розныя погляды на сённяшні і на заўтрашні дзень.

Украінцы, маючы сваю досыць аднародную палітычную нацыю і супольную этнічнасць, пры дапамозе сваёй дзяржавы змагаюцца за выжыванне гэтай самай дзяржавы і нацыі.

Беларусы — людзі з этнічнасцю, супраць якой змагаюцца і беларуская якбыдзяржава, і Расія, спрабуюць і сцвердзіць сваю этнічнасць, і аформіць палітычную нацыю, будучы ці наўпрост адарванымі ад краіны, з якой гэтая нацыя суадносіцца, ці не могучы ніякім чынам уплываць на палітычны працэс у гэтай дзяржаве. То-бок само паняцце палітычнай нацыі прымяніма да беларусаў выглядае не надта адэкватным.

У Расіі палітыку фарміруюць рускія. Добрыя ці кепскія — не істотна. Ва Украіне — украінцы. У Беларусі і палітыка, і культура фарміруецца так, каб замясціць беларускі інтарэс карпаратыўным. Для беларуса няма нідзе і нічога, да чаго можна было б прытуліцца.

Заўважце, Калеснікава прызнае, хто вінаваты ў вайне. Яна ведае, хто добры, а хто кепскі. Яе нельга назваць чалавекам без маральных арыенціраў. Праўда, яна кажа гэта занадта асцярожна, каб выглядаць маральным арыенцірам самой па сабе.

Але ці варта гэта нянавісці? Калі б яна нас вяла на барыкады — магчыма, было б варта. Але яе жаданні і памкненні — вузка беларускія. Яна проста хоча быць разам з беларусамі ў Беларусі і цяпаць сваю маленькую градку.

Украінцам, якія заклапочаныя фізічным выжываннем сваіх людзей, не да беларускіх праблем і не да беларускіх архітыпаў. Ім хочацца, каб іх ці адназначна падтрымалі, ці завалілі я**ла.

Расейцы наогул ніколі не ўмелі успрымаць сваю краіну як сукупнасць людзей, якія валодаюць рэгуляванымі якасцямі. Ім на сябе заўжды глядзець было прасцей. І ненавідзець свой народ і дараваць аскаціньванне свайго народа: адзін будзе асвяшчаць аўтаматы, другі, устаўшы з недая**нага матраца, будзе нешта хлюпаць пра «нашых мальчыкаў» і (пры жывой жонцы) апалагізаваць карпаратыўчыкі у Эпштэйна.

Але беларусы не абавязаныя (пачуйце мяне) мысліць катэгорыямі суседзяў. Бо наша сітуацыя і блізка не падобная да сітуацыі ані ўкраінцаў, ані расейцаў.

Беларусы ніколі не былі такімі ж «самасвядомымі», як украінцы ці расейцы, але ніколі не былі настолькі ж раздзеленымі. У гэтым разрэзе жаданне чалавека жыць сярод сваіх, хай сабе і вельмі розных і нават непрыемных людзей — гэта вынік вельмі беларускага погляду на той працэс, у якім мы ёсць.

Ці лічу я, што Калеснікава не называе рэчы сваімі імёнамі? Лічу.

Ці лічу я, што падчас такіх трагедый хаваць назвы для скоцтва пад рытарычнымі соусамі — прыкра? Лічу.

Ці лічу я, што пазіцыя, пры якой «я проста хачу гаварыць пра свае пачуцці і свой усеабдымны гуманізм» — гэта форма самавыражэння для 12‑ці гадовай школьніцы, а не для дарослага чалавека? Лічу таксама.

Але ці лічу я, што Калеснікавай ці за Калеснікаву павінна быць сорамна — не лічу. Яна беларуска. Ну вось такая як ёсць. Нікому не лідар. Нікому не паходня. Нікому не вораг. Нікому не перашкода быць злейшым і бескампраміснейшым.

Тым больш што, калі шчыра, і кампрамісаў ніхто нам не прапануе.

Каментары29

  • Прамакод Бздура
    06.02.2026
    Рэклама расейскай гаўнафабрыкі і піцерскіх славечак, поруч стаіць баўдзіла Пазняк(с) якога раіць усім .. Сабчак! Наста РАГАТКА якая усім дала нагоду быць лепшымі, а так сама вялікі рускі стыль, мехавы, мурлыкае, але я не нават не чуў. Не перашкаджайце працаваць канторы!
  • Ян
    06.02.2026
    Усё правільна напісаў. Але ж у нас тут новы богаабраны народ - украінцы. І наша ніва і каментары такія "украінцы" часам, што ажно больш за саміх украінцаў. Гэта нейкая хвароба, хіба што.
    А яшчэ каментары такога кшталата не праходзяць мадэрацыю і іх не публікуюць. Бо як так, я пасмеў кінуць сумневы на богаабранась вялікага ўкраінскага народа
  • Шрэк
    06.02.2026
    Усё Карпаў слушна сказаў. Таксама ў ФБ адзін мужык посціў пра палітзняволеных, якіх робяць маральнымі арыенцірамі за іх пакуты, а тыя звычайныя людзі са сваімі хібамі, і нават не ўсе палітызаваныя. З Калеснікавай усё гэтак жа. Яна была сымбалам супрацьстаянню рэжыму і незломнасці, але нэта не робіць яе аўтарытэтнай ц пытанні вайны эрэфіі з Украінай.

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму каты заўсёды прызямляюцца на лапы? Навукоўцы знайшлі аргументаваны адказ1

Айцішнік з Гродна выставіў у рэзюмэ на сайце вакансій рэцэпт пельменяў. І прайшоў сумоўе4

У Беларусі здымаюць з продажу некаторыя алкагольныя напоі2

Выйшаў на свабоду палітвязень Аляксей Кубракоў. Сілавікі назвалі яго «кур’ерам Байсола»

Расія папярэджвала Алі Хаменеі пра ўдар, але той нібыта абраў пакутніцкую смерць5

Лясгас запрашае падзарабіць на высадцы лесу. Беларусы здзівіліся аплаце за гэту працу8

Івулін зрабіў тату ў памяць пра Мелказёрава — вось які сэнс стаіць за імі4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк13

Падрабязнасці ДТЗ у Мінску: жанчыне стала дрэнна за рулём, яна збіла дзяўчынку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць