Свет33

Зяленскі падпісаў закон аб прававым статусе іншаземцаў, якія служаць ва ўкраінскім войску

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон №4730-IX, які рэгулюе прававы статус іншаземцаў і асоб без грамадзянства, што праходзяць вайсковую службу ва Украіне па кантракце, паведамляе прэс-служба Вярхоўнай Рады

Скрыншот з відэа

Згодна з дакументам, іншаземцы і асобы без грамадзянства, што праходзяць вайсковую службу ва Украіне па кантракце, будуць лічыцца такімі асобамі, якія знаходзіцца на тэрыторыі краіны на законных падставах, калі атрымаюць пасведчанне на часовае пражыванне. Яно будзе выдавацца на ўвесь тэрмін дзеяння кантракта і яшчэ на шэсць месяцаў пасля яго заканчэння або скасавання.

Замежныя вайскоўцы і асобы без грамадзянства павінны на працягу шасці месяцаў з моманту ўступлення закона ў сілу звярнуцца па афармленне пасведчання на часовае пражыванне. Да заканчэння гэтага тэрміну іх законнае знаходжанне ва Украіне будзе пацвярджацца вайсковым пасведчаннем.

Акрамя таго, закон распаўсюджвае дзяржаўныя гарантыі ў сферы медыцынскай дапамогі на іншаземцаў і асоб без грамадзянства, якія служаць у войску. На іх будуць распаўсюджвацца нормы закона аб сацыяльнай і прававой абароне вайскоўцаў і членаў іх сем’яў у частцы медыцынскага забеспячэння. Кабінет Міністраў павінен на працягу трох месяцаў вызначыць парадак аказання медыцынскай дапамогі такім вайскоўцам ва Узброеных сілах Украіны, Нацгвардыі і Дзяржаўнай спецыяльнай службе транспарту.

У профільным камітэце Вярхоўнай Рады падкрэслілі, што афармленне пасведчання на часовае пражыванне дасць замежным вайскоўцам магчымасць без перашкод карыстацца банкаўскімі, натарыяльнымі, медыцынскімі і іншымі сацыяльнымі паслугамі.

Закон уступіць у сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Каментары3

  • Вельмі цудоўная навіна
    09.02.2026
    Дякую ўсім, хто дапамагае беларускім ваярам!
  • Чаму так позна
    09.02.2026
    Падбіраўся пяты год вайны
  • Проста жыхар
    09.02.2026
    Чаму так позна, лепей позна, чым ніколі

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць