Грамадства22

Як сям’я Вані Сцяцэнкі перажывае ўдары дронаў па Дубаі

Сям’я гродзенца Вані Сцяцэнкі знаходзіцца на лячэнні ў Дубаі. Там жа яны сустрэлі атаку дронаў. Мама Вані Аляксандра расказала ў Instagram, як яны перажываюць гэты этап, піша Hrodna.life.

Аляксандра і Ваня Сцяцэнка. Фота: onliner.by

1 сакавіка адмянілі заняткі ў клініцы на 2‑е чысло.

«У сувязі з бягучай сітуацыяй і для гарантавання бяспекі нашых дзяцей і іх сем’яў мы адмяняем заўтрашнія прыёмы ў якасці меры засцярогі», — напісалі Аляксандры.

Іх просяць не панікаваць і абяцаюць паведаміць новыя даты прыёмаў пасля стабілізацыі сітуацыі.

«Сёння Ванюха быў вельмі ўсхваляваны, калі пачуў упершыню грукат, гэта было некалькі разоў. Па шуму нагадала салют. Потым ён пачаў лавіць мяне, што я ўсё збіраю і навошта гэта раблю. Але мы трывожныя думкі пераключылі на іншыя справы. У нас усё добра і спакойна», — напісала Аляксандра 1 сакавіка.

Напярэдадні сям’я сабрала «трывожны» чамадан.

Пра хлопчыка стала вядома на ўсю краіну ў лістападзе 2025 года, калі выбухнуў скандал вакол затрымання двух блогераў з Гродна — 17‑гадовага Міхаіла Драгуна і яго 37‑гадовай сяброўкі Яўгеніі Тарасенкі. Яны праводзілі розыгрышы з дарагімі прызамі і абяцалі частку сабраных сродкаў пералічыць на лячэнне Вані.

Удзельнікам прапаноўвалі купіць нумар для ўдзелу ў нібыта дабрачыннай латарэі, абяцаючы смартфоны або нават аўтамабілі. Аднак з прыкладна паўтара мільёна рублёў, як сцвярджаецца, сям’і перадалі толькі частку сумы, а значныя сродкі пайшлі на прызы і асабістыя выдаткі блогераў.

Міхаіл Драгун пасля вызвалення пад падпіску аб нявыездзе заяўляў, што не лічыць сябе вінаватым, і тлумачыў, што ад пачатку казаў пра перадачу толькі часткі сабраных грошай. Суд па гэтай крымінальнай справе яшчэ наперадзе, абвінавачаным можа пагражаць да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Нягледзячы на скандал, збор сродкаў на лячэнне Вані быў закрыты, і цяпер хлопчык атрымаў неабходны прэпарат.

Каментары2

  • М.Р.
    02.03.2026
    Ваня в Дубаях ,а сборщикам денег срок корячится.
  • Работяга
    02.03.2026
    а что в Германии врачи закончились? Израиль? Почёму Дубаи. Скоторылые понятно, их никуда больше не пускают.

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой47

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт11

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць