Грамадства

У Гродне школьнік перадаў аферыстам 82 тысячы рублёў. Але ўсё скончылася добра

Фігурантам крымінальнай справы аказаўся 21‑гадовы замежны грамадзянін, які выконваў ролю кур’ера ў злачыннай схеме, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Як было ўстаноўлена, малады чалавек праз месенджар атрымаў ад трэціх асоб прапанову зарабіць. Яго задача заключалася ў тым, каб выканаць ролю кур’ера. За гэтыя паслугі яму абяцалі 2% ад перададзенай сумы.

Паралельна махляры апрацоўвалі 11‑гадовага хлопчыка з Гродна. Яны пераканалі яго нічога не расказваць бацькам, затым даручылі сфатаграфаваць грошы, якія былі ў кватэры. Хлопчык запэўніў, што дома ёсць ашчадак і ён нават ведае, дзе яго захоўваюць.

Злачынцы сталі яго запалохваць і пагражаць бацьку турмой. Пры гэтым сказалі, што неабходна праверыць сапраўднасць купюр. Калі яны будуць сапраўднымі, то іх праз некаторы час вернуць. Усе размовы з хлопчыкам былі строга канфідэнцыйнымі.

У канцы лістапада аферысты зноў звязаліся са школьнікам. Пасля гэтага хлопчык перадаў кур'еру ашчадак сям’і — больш за 82 тысячы рублёў.

Кур'ер паспеў пакінуць Гродна, але неўзабаве быў затрыманы на трасе М-6. З атрыманых сродкаў ён патраціў толькі 500 рублёў, а астатнюю суму ў яго канфіскавалі і перадалі пацярпеламу.

Малады чалавек прызнаў сваю віну і раскаяўся ва ўчыненым злачынстве. Паводле яго слоў, ён не думаў пра ўсю сур’ёзнасць дзеянняў, аднак разумеў іх незаконны характар. Выконваў інструкцыі невядомай яму асобы, паколькі яму абяцалі добрую плату за нескладаную працу.

Суд прызнаў яго вінаватым паводле часткі 4 артыкула 209 Крымінальнага кодэкса. Акрамя рэальнага тэрміну і штрафу, згодна з правіламі часткі 1 артыкула 46‑1 КК мабільны тэлефон фігуранта, які выкарыстоўваўся як сродак злачынства, канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец87

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз ужо не гаворыць пра «асацыяванае членства» Канады2

«Командир, ты ребят накормил?» Як медыяменеджар Канстанцін Залатых сілавікоў троліў

У беларускіх Geely з'явіўся сур'ёзны канкурэнт — Changan расійскай зборкі. Што за ён і колькі каштуе2

РПЦ арганізавала аблёт месцаў расійскіх паражэнняў з мошчамі Георгія Пераможца6

У Чыжоўскім вадасховішчы ў Мінску злавілі гіганцкага сома ФОТАФАКТ

П'яны камбайнёр наехаў на работнікаў: адзін чалавек загінуў

«Працягвайце рух». У Іспаніі абнародавалі запіс перамоваў машыністаў з дыспетчарамі перад крушэннем, у якім загінулі 68 чалавек4

Беларус знайшоў у Польшчы магілу прадзеда, які загінуў за два тыдні да заканчэння вайны. І прывёз туды бацьку2

Apple прэзентавала першы MacBook з сэнсарным экранам 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец87

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць