Эканоміка22

Даходы «Мак.бай» у мінулым годзе рэзка павялічыліся

Былы «Макдональдс» у 2024 годзе паказаў добрыя фінансавыя вынікі. Пра гэта журналісты «Люстэрка» даведаліся з фінансавай справаздачы, дасяжнай на сэрвісе «Картатэка».

«Мак.бай» у Магілёве. Фота: «Яндэкс Мапа»

Сетка рэстаранаў «Мак.бай» зарабіла 188,7 мільёны рублёў, што на траціну больш, чым было год таму. Год таму гэты паказчык падаў — на 22% у параўнанні з папярэднім.

Цяпер прыбытак ад дзейнасці рэстаранаў вырас амаль у два разы і склаў 25,1 млн рублёў.

Істотна павялічыліся даходы ад выплат у адрас кампаніі працэнтаў па выдадзеных пазыках, каштоўных паперах — рост быў з 5 да 394 тысячы рублёў. Кампанія заплаціла больш за 4,6 мільёны рублёў падатку на прыбытак.

А чысты прыбытак (тое, што застаецца ў кампаніі пасля выплаты ўсіх падаткаў і абавязковых выдаткаў) павялічыўся на 132% — да 17,1 мільёны рублёў.

Летась у кампаніі працавала 1722 чалавекі.

У чэрвені 2024 году ў кампаніі змяніўся ўладальнік. Сетка рэстаранаў праз кампанію «Кволіці Фуд» стала належаць двум беларусам — Аляксею Саўчуку і Вікторыі Данько. Саўчук валодае малакаперапрацоўчымі заводамі ў Беларусі і Расіі і ўваходзіць у топ-30 паспяховых беларускіх бізнесменаў.

У лютым гэтага года беларускія ўлады засакрэцілі звесткі пра ўладальнікаў сеткі рэстаранаў хуткага харчавання.

Каментары2

  • Ёсік
    15.04.2025
    Дык амаль 5 гадоў мінула са жніўня 2020, беларусы забыліся і с задавальненьнем перагарнулі старонку. І ня трэба гэтага лукашэнку рабіць, народзец сам на парады канцэрты, хакей прэцца.
  • Беларус
    16.04.2025
    Ёсік, Старонка перагортваецца значна прасьцей, калі, падавалася б, беларускія медыя усе гэтыя пяць гадоў называюць хунту "беларускімі ўладамі". Ведаючы пры гэтым, што пасля 2020 года прадстаўнікі рэжыма на чале з паханом так звацца ня могуць, а абраныя беларускія ўлады месьцяцца ў вагнаньні - у Вільні ды Варшаве. З гэткім разуменьнем праблемы ў, падавалася б, прасунутым асяродку, што прафесійна працуе са словам (то бок мусіць добра ведаць пра розьніцу ў дэфініцыях і ейны ўплыў на грамадства), якія могуць быць пытаньні да людзей звычайных? Але ж так, гэта не здымае адказнасьці - можна было б не хадзіць у фактычна скрадзеную сетку фастфуду.

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск16

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам29

Непадалёк ад рэзідэнцыі Трампа ў Фларыдзе разбіўся бізнэс-джэт, загінулі дзевяць чалавек

У Кітаі моладзь пачала гадаваць цэглу замест хатніх жывёл. І гэта не жарт10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць