Грамадства2222

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь

Літоўскае грамадства адначасова адчувае да беларусаў і сімпатыю, і насцярожанасць. Новае даследаванне, прадстаўленае дырэктарам Інстытута «Палітычная сфера» Андрэем Казакевічам на канферэнцыі 20 сакавіка ў Вільні, адлюстроўвае, як літоўцы сёння ўспрымаюць беларусаў, беларускую дзяржаву і звязаныя з гэтым рызыкі, піша «Белсат».

Сцягі Беларусі, Літвы і ЕЗ
Сцягі Беларусі, Літвы і Еўрасаюза. Вільня, 20 сакавіка 2026 года. Фота: «Белсат»

Даследаванне «Беларусь і беларусы ў вачах жыхароў Літвы: вымярэнне сімпатыі і пагрозы» праводзілася Інстытутам «Палітычная сфера» ў партнёрстве з кампаніяй Spinter tyrimai і Універсітэтам Вітаўта Вялікага. Апытанне прайшло ў студзені і лютым 2026 года, у ім узялі ўдзел 1017 жыхароў Літвы ў веку ад 18 да 75 гадоў.

Амаль пароўну: літоўцы падзяліліся ў ацэнцы беларусаў

Паводле даследавання, у цэлым 37,2% літоўцаў пазітыўна ацэньваюць грамадзян Беларусі — як тых, хто жыве ў самой Беларусі, так і тых, хто жыве ў Літве. Негатыўнае стаўленне выказалі 36,6%, яшчэ 26,3% не змаглі вызначыцца.

Доктар палітычных навук Андрэй Казакевіч. Вільня, Літва. 20 сакавіка 2026 года. Фота: Белсат
Доктар палітычных навук Андрэй Казакевіч. Вільня, 20 сакавіка 2026 года. Фота: «Белсат»

«Погляд на беларусаў у Літве такі — асцярожна прагматычны», — адзначыў Андрэй Казакевіч.

Дадзеныя апытання жыхароў Літвы. Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: Белсат
Даныя апытання жыхароў Літвы. Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: «Белсат»

Аднак сітуацыя змяняецца, калі гаворка ідзе пра беларусаў, якія ўжо жывуць у Літве. У гэтым выпадку 41,9 % ацэньваюць іх пазітыўна, а 30,9 % — негатыўна.

Дадзеныя апытання жыхароў Літвы. Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: Белсат
Даныя апытання жыхароў Літвы. Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: «Белсат»

Стаўленне літоўцаў да беларусаў таксама выразна залежыць ад узроўню адукацыі.

Паводле даследавання, сярод людзей з вышэйшай адукацыяй пераважае негатыўнае стаўленне (—8,3 %). У той жа час у групе з сярэдняй адукацыяй назіраецца ўжо станоўчы баланс (+4,8 %), а сярод людзей з няскончанай сярэдняй — найбольш пазітыўнае стаўленне (+13,5 %).

Узровень адукацыі ўплывае на стаўленне літоўцаў да беларусаў. Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: Белсат
Узровень адукацыі ўплывае на стаўленне літоўцаў да беларусаў. Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: «Белсат»

Падобная тэндэнцыя назіраецца і ў залежнасці ад узроўню даходаў: найбольш пазітыўнае ўспрыманне — у групах з нізкімі і сярэднімі даходамі (ад +1,3 % да +7,5 %), у той час як сярод больш заможных рэспандэнтаў пераважае негатыў (—12,1 % і —9,6 %).

Стаўленне да беларусаў у Літве таксама адрозніваецца ў залежнасці ад узроўню даходаў. Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: Белсат
Стаўленне да беларусаў у Літве таксама адрозніваецца ў залежнасці ад узроўню даходаў. Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: «Белсат»

Узроставы фактар таксама істотна ўплывае на тое, як літоўцы ўспрымаюць беларусаў.

Паводле даследавання, найбольш крытычна настроеная група — людзі ў веку 26—35 гадоў: у іх выразна пераважаюць негатыўныя ацэнкі (—19,9 %). Негатыўны баланс таксама назіраецца ў групе 36—45 гадоў (—4,1 %).

У той жа час сярод моладзі 18—25 гадоў і старэйшых узроставых груп пераважае пазітыўнае стаўленне: +8,4 % у маладзейшых, +9,9 % у групе 46—55 гадоў і +8,1 % сярод людзей 56 гадоў і старэй.

Стаўленне да беларусаў у залежнасці ад узросту. Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: Белсат
Стаўленне да беларусаў у залежнасці ад узросту. Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: «Белсат»

Як адзначыў Андрэй Казакевіч, гэта можа тлумачыцца не толькі ўзростам як такім, але і ўзроўнем уключанасці ў інфармацыйнае поле.

«Маладзейшыя людзі менш чытаюць мэйнстрымныя медыя і менш уключаныя ў палітычныя інфармацыйныя патокі. Мы бачым, што асноўны негатыў канцэнтруецца сярод больш адукаваных людзей, інтэлектуалаў і жыхароў буйных гарадоў», — адзначыў ён.

Пры гэтым, паводле яго, застаецца адкрытым пытанне, ці захаваюць маладыя людзі больш пазітыўнае ўспрыманне з узростам.

«Калі гэтая гіпотэза правільная, то ўсё будзе залежаць ад таго, ці трапяць яны ў гэтыя інфармацыйныя патокі», — дадаў Казакевіч.

Доктар палітычных навук Андрэй Казакевіч. Вільня, Літва. 20 сакавіка 2026 года. Фота: Белсат
Андрэй Казакевіч. Вільня, 20 сакавіка 2026 года. Фота: «Белсат»

Падобныя даследаванні праводзіліся таксама ва Украіне і Латвіі, што дазваляе параўнаць вынікі. Калі ў Латвіі стаўленне да беларусаў больш пазітыўнае (48,6 % супраць 26,5 % негатыўных ацэнак), то ва Украіне, наадварот, выразна пераважае негатыў (50,4 % супраць 35,6 % пазітыўных).

Параўнанне стаўлення да беларусаў у Літве, Латвіі і Украіне. Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: Белсат
Параўнанне стаўлення да беларусаў у Літве, Латвіі і Украіне. Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: «Белсат»

2020 год, бяспека і кантакты

Асобна даследаванне паказвае, як літоўцы ацэньваюць падзеі 2020 года і прысутнасць беларусаў у краіне. Амаль палова апытаных (49,9 %) пазітыўна ацэньваюць рашэнне прыняць беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць краіну пасля пратэстаў, 27,1 % — негатыўна, яшчэ 23,0 % не вызначыліся.

Нягледзячы на адносна пазітыўнае ўспрыманне, частка грамадства ўсё ж бачыць у беларусах патэнцыйную пагрозу. Кожны чацвёрты лічыць, што беларусы могуць уяўляць пагрозу нацыянальнай бяспецы, хаця амаль палова з гэтым не згодная. Значная частка рэспандэнтаў не мае адназначнай пазіцыі.

Меркаванне жыхароў Літвы пра тое, ці ўяўляюць беларусы пагрозу нацыянальнай бяспецы. Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: Белсат
Меркаванне жыхароў Літвы пра тое, ці ўяўляюць беларусы пагрозу нацыянальнай бяспецы. Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: «Белсат»

Паказальна і тое, што толькі 12,4 % літоўцаў за апошні год падтрымлівалі сувязь з беларусамі, у той час як 87,6 % такога досведу не маюць.

Наяўнасць асабістых сувязяў з беларусамі сярод жыхароў Літвы. Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: Белсат
Наяўнасць асабістых сувязяў з беларусамі сярод жыхароў Літвы. Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: «Белсат»

Для параўнання, у Латвіі гэты паказчык вышэйшы — 22,5 % адзначылі, што маюць кантакты з беларусамі, а ва Украіне — наадварот ніжэйшы: толькі 7,3 %.

Дадзеныя апытанняў: кантакты з беларусамі ў Літве, Латвіі і Украіне. Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: Белсат
Дадзеныя апытанняў: кантакты з беларусамі ў Літве, Латвіі і Украіне. Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: «Белсат»

Міграцыя: асцярожны прагматызм

Стаўленне да працоўнай міграцыі з Беларусі таксама неадназначнае. Найбольш распаўсюджаная пазіцыя — дазваляць міграцыю на тых жа ўмовах, што і з іншых краін па-за ЕС (37,3 %). У той жа час 26,8 % выступаюць за скарачэнне колькасці беларускіх працоўных мігрантаў, а яшчэ 18,1 % — за спыненне далейшай міграцыі без скарачэння ўжо наяўнай.

Як у Літве і Латвіі бачаць рэгуляванне працоўнай міграцыі з Беларусі. Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: Белсат
Як у Літве і Латвіі бачаць рэгуляванне працоўнай міграцыі з Беларусі. Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: «Белсат»

Для параўнання — у Латвіі падобная структура адказаў, аднак падтрымка «нейтральнага» падыходу ніжэйшая (30,5 %), а доля тых, хто не вызначыўся, вышэйшая (20,4 % супраць 13,9 % у Літве).

Ідэю актыўнага заахвочвання міграцыі ў абедзвюх краінах падтрымлівае нязначная частка рэспандэнтаў — 3,9 % у Літве і 6,6 % у Латвіі.

Прэс-канферэнцыя Беларусь і беларусы ў вачах жыхароў Літвы: вымярэнне сімпатыі і пагрозы. Вільня, Літва. 20 сакавіка 2026 года. Фота: Белсат
Падчас прэзентацыі. Вільня, 20 сакавіка 2026 года. Фота: «Белсат»

Беларусь: аўтарытарызм і залежнасць ад Расіі

Успрыманне беларускай дзяржавы ў літоўскім грамадстве значна больш адназначнае, чым стаўленне да беларусаў як людзей.

«Калі мы аналізуем вынікі гэтага апытання, мы бачым такі дваісты эфект: ёсць адрозненне паміж стаўленнем да беларусаў і да беларускай дзяржавы. Беларусы як людзі выклікаюць большую сімпатыю, асабліва калі гэта звязана з асабістымі кантактамі. У той жа час Беларусь як дзяржава ўспрымаецца значна больш крытычна», — адзначыў Казакевіч.

62,7 % літоўцаў лічаць, што Аляксандр Лукашэнка не ёсць легітымным кіраўніком Беларусі. Толькі 19,4 % з гэтым не згодныя, яшчэ 17,9 % не вызначыліся.

Меркаванне жыхароў Літвы пра легітымнасць Аляксандра Лукашэнкі. Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: Белсат
Меркаванне жыхароў Літвы пра легітымнасць Аляксандра Лукашэнкі. Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: «Белсат»

Большасць таксама ўспрымае Беларусь як залежную ад Расіі дзяржаву. 62,0 % апытаных лічаць яе залежнай, у той час як 23,8 % — незалежнай.

Калі ўдакладняць, 33,9 % лічаць Беларусь фактычна кантраляванай Расіяй, яшчэ 28,1 % — залежнай, знешняя палітыка якой амаль цалкам вызначаецца Масквой. Толькі 6,1 % разглядаюць Беларусь як цалкам самастойную ў знешняй палітыцы.

Меркаванне жыхароў Літвы пра самастойнасць Беларусі. Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: Белсат
Меркаванне жыхароў Літвы пра самастойнасць Беларусі. Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: «Белсат»

Аналагічнае ўспрыманне і ў ацэнцы палітычнага рэжыму: 54,0 % лічаць Беларусь аўтарытарнай дзяржавай, яшчэ 21,9 % — хутчэй аўтарытарнай, чым дэмакратычнай. Доля тых, хто бачыць у краіне дэмакратыю, застаецца мінімальнай — 2,6 %.

Падобныя ацэнкі назіраюцца і ў іншых краінах рэгіёну: у Латвіі 45,9 % лічаць Беларусь аўтарытарнай дзяржавай, ва Украіне — 58,3 %.

Даследчыкі таксама спыталі, якой павінна быць палітыка Літвы датычна Беларусі.

Доктар палітычных навук Андрэй Казакевіч. Вільня, Літва. 20 сакавіка 2026 года. Фота: Белсат
Андрэй Казакевіч. Вільня, 20 сакавіка 2026 года. Фота: «Белсат»

У Літве найбольш распаўсюджаная пазіцыя — не развіваць актыўную супрацу, але падтрымліваць стасункі з беларускімі ўладамі ў сферах, што маюць эканамічную цікавасць (39,9 %). Яшчэ 30,0 % выступаюць за палітыку ізаляцыі і санкцый. Развіццё поўнамаштабнай супрацы падтрымліваюць 13,2 %, а 16,9 % не вызначыліся.

Падыходы да палітыкі ў дачыненні да Беларусі ў Літве і Латвіі. Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: Белсат
Падыходы да палітыкі ў дачыненні да Беларусі ў Літве і Латвіі. Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: «Белсат»

Для параўнання — у Латвіі больш падтрымкі мае жорсткая палітыка: 34,9 % выступаюць за ізаляцыю і санкцыі. У той жа час менш, чым у Літве, падтрымліваюць «прамежкавы» падыход (29,4 %). Ідэю поўнай супрацы ў Латвіі падтрымліваюць 21,6 % — гэта прыкметна больш, чым у Літве.

«Ліцвінізм», Пагоня і веданне беларускай культуры

Даследаванне таксама закранула тэму «ліцвінізму», якая апошнія гады актыўна абмяркоўваецца ў Літве. Пра гэтыя дыскусіі чулі 29,0 % апытаных, у той час як 54,8 % — не, яшчэ 16,2 % не змаглі адказаць. Як адзначыў Андрэй Казакевіч, пра дыскусіі вакол «ліцвінізму» ведае меншасць літоўскага грамадства.

Узровень інфармаванасці ў Літве пра дыскусіі вакол «літвінізму». Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: Белсат
Узровень інфармаванасці ў Літве пра дыскусіі вакол «літвінізму». Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: «Белсат»

Стаўленне да выкарыстання герба «Пагоня» як дзяржаўнага сімвала Беларусі падзеленае: 32,1 % ацэньваюць такую магчымасць негатыўна, яшчэ 15,0 % — хутчэй негатыўна. У той жа час 15,9 % ставяцца хутчэй пазітыўна, а 3,4 % — пазітыўна. Для 16,4 % гэта не мае значэння, 17,1 % не вызначыліся.

Стаўленне ў Літве да магчымасці вяртання Пагоні як дзяржаўнага сімвала Беларусі. Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: Белсат
Стаўленне ў Літве да магчымасці вяртання Пагоні як дзяржаўнага сімвала Беларусі. Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: «Белсат»

Пры гэтым датычна спадчыны Вялікага Княства Літоўскага найбольш распаўсюджаная пазіцыя — што яна належыць усім народам, якія там жылі (34,4 %). Чвэрць апытаных (25,8 %) лічыць яе выключна літоўскай, а толькі 3,6 % — супольнай для літоўцаў і беларусаў.

Узровень ведання беларускай культуры застаецца нізкім: 52,6 % апытаных не змаглі назваць ніводнага беларускага дзеяча. Найбольш вядомыя — Кастусь Каліноўскі (25,8 %), Янка Купала (25,2 %) і Францыск Скарына (20,9 %).

Узровень ведання беларускай культуры адрозніваецца і ў залежнасці ад узросту. Як паказваюць даныя, найбольш вядомыя беларускія дзеячы — Францыск Скарына, Кастусь Каліноўскі і Янка Купала — значна часцей называюцца старэйшымі рэспандэнтамі. Напрыклад, у групе 56 гадоў і старэй Скарына вядомы 36,5 %, Купала — 48,6 %, Каліноўскі — 41,0 %, у той час як сярод моладзі 18—25 гадоў гэтыя паказчыкі прыкметна ніжэйшыя.

Веданне беларускіх дзеячаў культуры сярод жыхароў Літвы. Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: Белсат
Веданне беларускіх дзеячаў культуры сярод жыхароў Літвы. Скрыншот з прэзентацыі сумеснага даследавання Інстытута «Палітычная сфера», Spinter tyrimai і Універсітэта Вітаўта Вялікага, 2026. Ілюстрацыя: «Белсат»

Як адзначыў Андрэй Казакевіч, у цэлым веданне беларускай культуры ў літоўскім грамадстве застаецца абмежаваным. Паводле яго, найбольш вядомыя беларускія дзеячы лепш пазнаюцца старэйшымі пакаленнямі, што, імаверна, звязана з адукацыяй і ўплывам савецкай культурнай спадчыны.

Па стане на 1 сакавіка 2026 года ў Літве налічвалася 49 778 грамадзян Беларусі з дзейнымі відамі на жыхарства. У параўнанні з пачаткам сакавіка 2024 года іх колькасць скарацілася амаль на 21 % — з 62 811. Пасля піку ў красавіку 2024‑га колькасць беларусаў у краіне паступова змяншаецца.

* * *

Калі вы жывяце ў Літве, то можаце падтрымаць «Нашу Ніву» часткай вашага падаходнага падатку. Гэта не будзе каштаваць вам ані цэнта.

Вы проста перанакіруеце 1,2% ад ужо сплачанага вамі падатку пры падачы штогадовай дэкларацыі.

Вось падрабязная інструкцыя, я гэта зрабіць, калі вы працуеце ў Літве.

Калі вы працуеце ў Польшчы — то вам сюды

Каментары22

  • Ян
    20.03.2026
    Чаму не задалі пытанне, ці ведаюць літоўцы на якой мове напісаныя статуты ВКЛ?
  • Рол
    20.03.2026
    Паводле даследавання, сярод людзей з вышэйшай адукацыяй пераважае негатыўнае стаўленне (—8,3 %). = горе от ума.
  • Калакутас Зуйкис
    20.03.2026
    Ян, на канцелярской ? Не ?

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая104

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі вайсковец, які трапіў у палон і быў прызнаны мёртвым, прыйшоў на ўласную магілу ФОТАФАКТ

Лукашэнка расказаў, што амерыканцы думаюць над купляй Нежынскага рудніка калійных соляў8

Лукашэнка заявіў, што Трамп яго запрасіў у Фларыду7

У Купянску знішчылі ўсю групу расіян, якая некалькі месяцаў сядзела ў разбомбленай бальніцы. Не выйшаў ніхто4

«Сапраўдныя бандзюганы». Лукашэнка расказаў пра аперацыю па затрыманні кантрабандыстаў на мяжы8

Палітвязняў пачалі масава выпускаць з калоній і з хімій6

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць вярнуць захопленыя літоўскія фуры7

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні20

Памёр украінскі патрыярх Філарэт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая104

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць