Грамадства

Ліквідавалі фонд «КіндэрВіта», які дапамагаў дзецям з анкалагічнымі захворваннямі

Вядомы фонд «КіндэрВіта», які дапамагаў цяжка хворым дзецям, спыніць сваё існаванне. Рашэнне аб гэтым прыняла калегія галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама, паведамляе «Анлайнер».

Каманда фонда «КіндерВіта». Фота: kindervita.by

Прадстаўнікі фонда расказалі, што рашэнне стала для іх нечаканым. У паведамленні, апублікаваным у сацсетках, яны запэўніваюць, што вялі празрыстую дзейнасць: публікавалі гадавыя справаздачы і абнародавалі даныя пра зборы:

«Мы ніколі не думалі, што прыйдзецца паведамляць такую навіну. Але, на жаль. 19 сакавіка пастановай калегіі ГУЮ Мінгарвыканкама прынята рашэнне аб ліквідацыі СБУ «КіндэрВіта». Для нас гэта поўная нечаканасць. Афіцыйная фармулёўка — «у сувязі з ажыццяўленнем дзейнасці, якая не адпавядае мэтам і прадмету дзейнасці, пазначаным у статуце».

Вы, нашы дабрачынцы і падпісчыкі, ведаеце, якой колькасці дзяцей, што праходзяць лячэнне ў анкацэнтры, мы дапамаглі за гэты час. Колькім падставілі плячо падтрымкі ў цяжкую хвіліну. З якой колькасцю дзяцей прайшлі шлях ад пастаноўкі дыягназу да звону Звона рэмісіі. Колькі ўсмешак і радасці прынеслі ў анкацэнтр.

Увесь гэты час мы былі сумленныя перад сабой і перад вамі. Мы стараліся, каб вы бачылі, што дапамога даходзіць па прызначэнні. Мы рыхтавалі і публікавалі тыднёвыя, квартальныя і гадавыя справаздачы. Абнародавалі лічбы па кожным са збораў. Заўсёды з адкрытай душой сустракалі тых, хто хацеў стаць валанцёрам і адчуць працу «КіндэрВіты» знутры. На працягу 5 гадоў мы працавалі ў прававым полі краіны. Мы паважаем яе законы, таму і зараз, як бы гэта ні было балюча, павінны падпарадкавацца патрабаванням органаў кіравання. На жаль, інакш быць не можа».

У фондзе падкрэслілі, што ўсе ахвяраванні, якія знаходзяцца на рахунках, цацкі, што засталіся, і сродкі гігіены будуць размеркаваны паміж тымі, хто мае патрэбу, і перададзеныя ў анкацэнтр.

Журналіст «Анлайнера» вырашыў праясніць сітуацыю і звярнуўся ў галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага гарвыканкама, аднак каментаваць сітуацыю з фондам «КіндэрВіта» ў ведамстве адмовіліся.

Фонд «КіндэрВіта» заснавала ў 2021 годзе Надзея Манцэвіч. У 2019 годзе ў яе дзіцяці дыягнаставалі анкалагічнае захворванне, і яна вырашыла стварыць дабрачынную арганізацыю, каб дапамагаць хворым дзецям. За гады працы фонд правёў мноства яркіх акцый для дзяцей, якія знаходзяцца ў анкацэнтры. З майстар-класам перад імі выступала пераможца конкурсу прыгажосці Mrs. Globe Лана Глумакова, а на працягу некалькіх гадоў дзяцей з Новым годам віншавалі альпіністы ў касцюмах Дзядоў Марозаў.

Навіну пра ліквідацыю многія ўспрынялі са шкадаваннем. Вось літаральна некалькі каментарыяў, пакінутых у акаўнце «КіндэрВіты» ў Instagram:

  • «Дзякуй кожнаму з вас за гэтыя гады падтрымкі. Гэта самае сапраўднае гора для нас».
  • «Вялізны вам дзякуй. Асабліва за праект «Дзеці замест кветак». Дзякуючы яму я зразумела, якія людзі вакол добрыя і спагадлівыя. З вамі вырашаць усе пытанні па арганізацыі было адно задавальненне. Вельмі, вельмі шкада, што так складваюцца абставіны. Давер да вас вельмі высокі».
  • «Абурэнню няма мяжы!! Якая несправядлівасць!! Як можна забараніць людзям рабіць такую добрую справу?! Колькі радасці, колькі надзеі ў вачах дзяцей было, калі ў анкацэнтр прыязджалі прадстаўнікі «КіндэрВіты» з жоўтымі пакетамі».
  • «Колькі дабра вы зрабілі!!! Колькі дзетак і бацькоў вам удзячныя! У гэта не хочацца верыць… У гэта немагчыма паверыць».

Каментары

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць