Грамадства55

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

У людзей узнікалі пытанні яшчэ да ранейшага фонду, якім кіраваў Лысянкоў і чыіх валанцёраў можна было сустрэць каля ЦУМа. Але затрымалі яго пасля мутных гісторый, звязаных з яго цяперашнім фондам «Дапамога цяжкахворым дзецям», — некаторыя сем'і не атрымалі цалкам грошы, сабраныя для іх.

Вячаслаў Лысянкоў. Фота з сайта фонду

Некалькі гадоў таму «Наша Ніва» пісала пра маладога дырэктара дабрачыннага фонду Вячаслава Лысянкова. Тады ён узначальваў арганізацыю «Рух душы» — іх валанцёраў са скрынямі часта можна было пабачыць каля ЦУМа. Лісты з просьбай аб дапамозе фонд рассылаў і па райвыканкамах. Але да фонду ў некаторых узнікалі пытанні. Гісторыі дзяцей, на якіх збіралася дапамога, часам апісваліся агульнымі словамі без пазначэння канкрэтнага дыягназу, не было поўнай справаздачы па атрыманых і патрачаных сродках. А размова «Нашай Нівы» з Лысянковым скончылася тым, што ён стаў пагражаць міліцыяй за збор інфармацыі пра яго дзейнасць. «Рух душы» быў ліквідаваны ў 2023-м.

У 2024 годзе Лысянкоў стварыў дабрачынны фонд «Дапамога цяжкахворым дзецям». Але скончылася таксама падазрона — некаторыя сем'і не атрымалі цалкам грошы, сабраныя фондам на іх хворых дзяцей.

У выніку 28‑гадовага Лысянкова затрымалі.

Цяпер следчае ўпраўленне СК па Мінску расследуе справу крадзяжу шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненага ў асабліва буйным памеры.

«Тысячы калектываў па ўсёй краіне атрымлівалі лісты з просьбай аказаць матэрыяльную дапамогу, у гандлёвых цэнтрах і ўстановах аховы здароўя расстаўляліся скрыні для ахвяраванняў. Варта адзначыць, што наяўныя грошы на рахунак так і не залічваліся, а іх лёс у цяперашні час устанаўліваецца следчымі», — паведамляе СК.

Дырэктар фонду, паводле следства, скажаў інфармацыю ад «падапечных» на сайце арганізацыі, каб абагаціцца самому.

«Нават калі фонд ужо аказаў дапамогу — грошы працягвалі паступаць у распараджэнне фігуранта».

Лысянкоў таксама быў заснавальнікам трох камерцыйных таварыстваў, зарэгістраваных на яго імя, а таксама кіраваў юрыдычнай асобай, створанай яго знаёмай.

«У большасці выпадкаў фінансы, што паступалі на рахунак фонду, не ішлі на ажыццяўленне дабрачыннай дапамогі, а траціліся ў поўным аб'ёме на гаспадарчыя патрэбы, куплю і абслугоўванне аўтамабіляў, арэнду кватэры, набыццё тэхнікі, асабістыя бытавыя патрэбы. Таксама рабіўся незаконны перавод грашовых сродкаў у наяўныя і іх вывад для далейшага крадзяжу».

У выніку Лысянковым зацікавілася упраўленне ДФР КДК па Мінскай вобласці і Мінску.

Следчыя ўстанавілі, што мужчына выкраў звыш 830 тысяч рублёў.

Цяпер яго абвінавачваюць па ч. 4 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса. Па гэтым артыкуле пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Каментары5

  • ;llk;k
    30.01.2026
    наглыя такія былі гэтыя валанцёры ля цума. ледзьве адбіўся.
  • бабруйчанін
    30.01.2026
    Тыповы прыхажанін зат рпц бэ філіял
  • Свершилось!
    30.01.2026
    Наконец-то! Ныне политзаключенная Катя Новикова несколько лет разоблачала этого мошенника. За Лысенковым стояли влиятельные люди - Кате и угрожали, выписывали штрафы, сажали на сутки…Надеюсь, Кате эта новость хоть немного поднимет настроение - всё было не зря. Надеюсь, удастся в колонию передать эту информацию

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі23

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«А потым чую вокліч кантралёра: «Пушкін, ты што даўбануўся?». Мікалай Дзядок расказаў пра апошнія дні Алеся Пушкіна ў турме3

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ57

Аятала Хаменеі паабяцаў адпомсціць за бацьку і іншых ахвяр вайны5

Беларуса забілі ў Падмаскоўі за тое, што гучна хроп5

«Белпошта» ўводзіць плату за міжнародныя пераводы1

Як навукоўцы хочуць абараніць Зямлю ад сонечнай буры, здольнай вярнуць цывілізацыю ў каменны век3

У Мінску магутная залева2

Маласольныя агуркі: у чым іх карысць і навошта дадаваць у слоік лісце дуба і парэчак23

Найлепшыя серыялы года: абвешчаны намінанты прэміі «Эмі-2026»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі23

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць