Грамадства

Вызвалілі арыштаваных па «справе кнігароў» Алеся Яўдаху і Вацлава Багдановіча

За кратамі працягваюць знаходзіцца Зміцер Колас і дачка Вацлава — Вікторыя Багдановіч.

Вацлаў Багдановіч і Алесь Яўдаха

Паводле інфармацыі праваабаронцаў з «Вясны», Алесь Яўдаха і Вацлаў Багдановіч знаходзяцца на волі.

Яўдаху выпусцілі з СІЗА КДБ, а Багдановіча — з ІЧУ.

Нагадаем, што 3 сакавіка «экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі «кааліцыю друкаваных выдавецтваў «Фонд Kamunikat.org», «Lohvinau Publishing House», «Andrei Yanushkevich Publishing». Адпаведнае рашэнне прыняў Камітэт дзяржаўнай бяспекі. 

Гэтае рашэнне стала працягам масавых затрыманняў выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў у Мінску, якія адбыліся ў лютым. Усіх затрыманых спачатку адправілі на суткі па адміністрацыйных пратаколах, складзеных, як звычайна цяпер, з надуманых падстаў.

У спісе людзей, якіх улады лічаць звязанымі з гэтай «кааліцыяй», — вядомыя ў кніжным асяроддзі імёны: Зміцер Колас, Вацлаў Багдановіч, Алесь Яўдаха (яны знаходзяцца ў Беларусі), а таксама Яраслаў Іванюк (беларус з Падляшша, грамадзянін Польшчы), Ігар Логвінаў і Андрэй Янушкевіч (грамадзяне Беларусі, выехалі за мяжу пасля 2021 года). Таксама ў пералік уключылі сайты і сацыяльныя сеткі выдавецтваў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек6

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі59

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі4

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць