На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра
Збор быў абвешчаны 19 сакавіка адразу пасля таго, як стала вядома пра вызваленне 250 палітвязняў. «Байсол» заявіў пра суму ў 250 000 еўра.

Калі будзе сабрана сума, сродкі размяркуюць паміж вызваленымі.
Падтрымаць збор можна па спасылцы, але ні ў якім разе нельга гэтага рабіць з беларускіх ці расійскіх картак.
Па дапамогу экс-палітзняволеныя могуць звярнуцца, напісаўшы ў тэлеграм @bysol_pzk. Заяўкі будуць прымацца да 31 жніўня 2026 года ўключна.
Па стане на раніцу 30 сакавіка сабрана 90 770 еўра.
-
У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА
-
У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён
-
«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды
Каментары
Гаспадар ад суда адмовіўся, а дзе грошы, якія атрымала Дубовік? Трэба спытаць у тых, хто арганізаваў гэты збор. 5 тысяч гэта акурат на 5 палітвязняў
Таму хачу запытацца ў кожнага, хто атрымліваў тыя грошы - вы не маглі б зрабіць перапынак на дзень-два ў цяжкае барацьбе, адкласці $150,000-$300,000 на экстраныя патрэбы палітвязняў, і не звяртацца болей да Байсола і грамадскасці?