Грамадства22

У Беларусі акрэдытавалі вайсковага дыпламата з Францыі

У Беларусі афіцыйна акрэдытавалі вайсковага дыпламата з Францыі, паведамляе БелТА. Гаворка ідзе пра брыгаднага генерала Жэрома Малара, які стаў аташэ па пытаннях абароны пры пасольстве Францыі ў Беларусі (пры гэтым яго асноўная рэзідэнцыя знаходзіцца ў Маскве).

Фота: Міністэрства абароны

З гэтай нагоды ў Міністэрстве абароны Беларусі адбылася сустрэча ў Дэпартаменце міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва. Падчас размовы, як паведамляецца, бакі абмеркавалі шэраг важных пытанняў, у тым ліку сітуацыю ў сферы міжнароднай бяспекі і агульную ваенна-палітычную абстаноўку ва Усходняй Еўропе.

Беларускі бок таксама даў сваю ацэнку цяперашняму стану адносін з Францыяй у вайсковай сферы і расказаў, як бачыць далейшае супрацоўніцтва. Французскі прадстаўнік, у сваю чаргу, адзначыў, што задаволены гатоўнасцю беларускага боку да дыялогу і адкрытасцю ў абмеркаванні пытанняў.

На сёння пры Міністэрстве абароны Беларусі акрэдытаваныя вайсковыя прадстаўнікі каля дзесяці краін — членаў НАТА, а таксама Швейцарыі. 

Каментары2

  • Бубубу
    01.04.2026
    І за гэта людзі сядзелі ў турмах?
  • 123
    02.04.2026
    Бубубу, прычым тут гэта? Людзі сядзелі (і паміралі) за праспаныя большасцю насельніцтва 25 гадоў. І за яго саўдзел у пабудове русского міра на беларускай зямлі.

    Самае прыкрае, што за шэсць год з таго часу нічога прынцыпова не змянілася.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць