Грамадства4141

Расійскі бізнэсмен: «Расія і Беларусь дэ-факта ўжо адна краіна, проста лагатыпы розныя». А нязгодных называе каструлямі

Расіянін Алег Канаваленка шмат піша ў Threads пра бізнэс — у яго буйная кампанія па ўстаноўцы ПВХ-вокнаў і студыя па распрацоўцы гульняў. Нядаўна мужчына вырашыў падзяліцца думкамі наконт адносін Расіі і Беларусі, але паразумення не знайшоў.

Фота: olegolkon / Instagram

Алег Канаваленка — заснавальнік вялікай кампаніі «Олкон» у Расіі, якая вырабляе, прадае і ўстанаўлівае пластыкавыя вокны і мае філіялы ў розных гарадах. А некалькі гадоў таму Канаваленка запусціў уласную студыю па распрацоўцы відэагульняў Olkon Games.

3 красавіка Алег апублікаваў пост пра адносіны паміж Расіяй і Беларуссю:

«Давайце ўжо прызнаемся: Расія і Беларусь дэ-факта ўжо адна краіна, проста лагатыпы (сцягі) розныя. Мы інтэграваліся вельмі глыбока. Быў у мінулым годзе там, таму ведаю, пра што кажу. І так, інтэграцыя працягваецца».

Пост бізнэсмена прадказальна сабраў багата незадаволеных водгукаў — цяпер пад публікацыяй Канаваленкі больш за 300 каментароў:

«Свята — Дзень яднання народаў, а не аб'яднання краін. У нас свая культура і прашу яе не прыніжаць».

«Не выдавай свае жаданні за рэчаіснасць».

«Праз які VPN зайшоў, каб гэта напісаць?».

Але гэта было яшчэ не ўсё, бо Алег вырашыў адказаць каментатарам. Атрымалася не вельмі прыгожа:

«Ушчаміліся 30 ботаў. Частка жыве ў Таронта ці Еўропе. 30 чалавек — гэта 0,001% ад жыхароў Беларусі.

Як і заўжды: каструлі ганебна збеглі са сваёй краіны і цяўкаюць з Еўропы на любыя пасты пра Расію. Цікава, калі іх выганяць, куды яны пабягуць?»

Сам Канаваленка ў каментарах яшчэ і паздзекаваўся з украінскай мовы. Украінцы напісалі яму, што «зараз беларусы яму хутка напіхаюць у панамку», пры гэтым слова «зараз» гучыць па-ўкраінску гэтак жа, як і па-беларуску. 

І Канаваленка адказаў:

«Боты няхай пішуць што хочуць, абсалютна пох**. Я ім сам напіхаю. Што за зараз? Які зараз?»

Іншы каментатар напісаў Алегу, што калі ён лічыць сябе братам беларусаў, павінен разумець беларускую мову. Бізнэсмен не пагадзіўся — маўляў, быў у Мінску, усе там гавораць па-руску. Яму зрабілі заўвагу па-беларуску, што ён проста не мог фізічна чуць усіх беларусаў — вось што той адказаў:

«Не панімаць. Рускій гаварыць».

У 2025‑м Канаваленка выказваўся наконт расіян, якія выбіраюць эміграцыю:

«Паездзіўшы трохі па Еўропе і пабываўшы ў ЗША, я шчыра дзіўлюся людзям, якія сёння мараць паехаць туды жыць. Я разумею ў 90‑я гады. Так, тады Расія была адсталым і бесперспектыўным месцам. Але сёння? 

Магчымасцяў — мора, сэрвіс — найлепшы ў свеце, людзі — спагадлівыя. Свая культура, мова, сваякі — гэта бонусам. Падарожнічайце! Гэта так, а эміграваць няма ніякага сэнсу».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары41

  • бабруйчанін
    03.04.2026
    На..вошта нейкага рэкламаваць ))
    Мне і 25 год таму было пох ..на міхалковых толстых т ці яшчэ.якую альбац а тутака гэтая ...
  • Ну што ж
    03.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • адрываць Беларусь ад pасейскай імперыі разам з Лукашэнкам
    03.04.2026
    Таму , я цалкам згодзен з Пазьняком, Марыяй К. і Д. Трампам. Трэба сёння адрываць Беларусь ад pасейскай імперыі . На дадзены момант прыходзіцца адрываць разам з Лукашэнкам.
    Чаму ? Калі не стане на карце свету такой дзяржавы, як Беларусь, а стане чарговая калонія pасеі, то ніякай дэмакратыі , правоў чалавека, пакою не будзе ніколі. Бо ў pасейскіх імперыях ніколі дэмакратыі не было і не будзе. Бо pасея гэта Мангольская (К. Маркс) імперыя. У Мангольскіх імперыях дэмакратыі не можа быць нават тэарэтычна .

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць