Нерухомасць4646

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі

Малады чалавек падлічыў, што нават пры такім раскладзе набыць добрую кватэру ў сталіцы ён зможа толькі гадоў праз дзесяць.

ЖК «Мінск-Свет». Фота: забудоўшчык

Мінчук апісаў у Трэдс сваю праблему з пакупкай кватэры. Ён не жанаты, жыве адзін, а заробак мае вышэйшы за сярэдні і адкладае па тысячы даляраў у месяц (пры тым што аплочвае арэнду жытла). Але з цяперашнімі цэнамі, падлічыў ён, нармальную двухпакаёвую кватэру за $120 тысяч зможа купіць толькі праз 10 гадоў.

«Іпатэка? Пад 20% гадавых у валюце — гэта аддаць банку дзве такія ж кватэры зверху», — разважае ён.

«Падкажыце, хто нядаўна купляў кватэру ў Мінску адзін — як вы гэта пракруцілі? Бацькі дапамаглі? Крыпта? Фрыланс на Захад?» — задаецца пытаннямі мінчук.

Фота: скрыншот допіса ў Трэдс

Без дапамогі — ніяк?

Многія ў каментарах прызнаюцца, што мець сваё жытло атрымалася дзякуючы спадчыне або дапамозе бацькоў.

«Бабуліна спадчына дазволіла купіць кватэру. Ганарыцца тут асабліва няма чым, але частка трывожнасці знікла. Хоць бы ёсць сваё гняздо», — піша адна з каментатарак.

Іншыя не разумеюць, чаму людзі не хочуць браць крэдыт.

«Вы ніхто не хочаце браць крэдыты і скуголіце, што вам трэба дзесяцігоддзямі збіраць на жыллё. Пакуль 10 гадоў пройдзе, кватэры яшчэ вырастуць у цане. Вось я ўзяла крэдыт, у мяне плацёж у месяц крыху меншы за 1500 рублёў, і я ўжо жыву ў сваёй кватэры. З цяперашнімі цэнамі 1500 — гэта нішто, а гадоў праз 5 і больш гэта будзе яшчэ большым нічым».

Заўвагі пра тое, што збіраць усю суму складана, таму што кватэры яшчэ і даражэюць, слушныя. Напрыклад, толькі ў параўнанні з красавіком 2025 года сярэдні кошт метра ў сталіцы вырас на 45%: з 1563 да 2272 даляраў.

Частка каментатараў адзначае, што ў выпадку, калі аплочваеш арэнду, лепей як мага хутчэй браць крэдыт і пераплачваць працэнты за сваё жытло, чым плаціць за арэнду чужога.

«Бярыце ў крэдыт, інфляцыя ўсё з’ядае, цэны на кватэры няўмольна растуць. Так вы плаціце дзядзьку за арэнду і ў выніку застаяцеся ні з чым, а так будзеце плаціць за сваё, хоць і з пераплатай, але гэта ўжо ваша. Назапасілі на першы плацёж — і наперад! Лепш жыць тут і цяпер, чым збіраць, бо невядома, што будзе», — разважае каментатарка.

«Збірайце. Але ў момант, калі плацёж па крэдыце зраўняўся б з арэнднай платай, я б ужо купляла сваю», — раіць іншая.

Большасць людзей дзеліцца, што набылі кватэру ў крэдыт і задаволеныя, што гэта зрабілі, хоць напачатку было страшна і складана.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: lookby.media

«Бярыце іпатэку ў беларускіх рублях і не думайце, не лічыце «пераплату» ў кватэрах, вы будзеце плаціць за сваё жыллё. Інфляцыю таксама ніхто не адмяняў. Узялі 5 гадоў таму, з 2200 плацяжы сталі 1500 за 5 гадоў, цалкам камфортна пры вашым даходзе. Пачніце з аднапакаёўкі, але проста пачніце. Не пашкадуеце», — дзеліцца досведам жанчына.

Таксама нярэдка раяць набыць нешта бюджэтнае і пасля паціху рабіць рамонт, працягваць назапашваць, а потым прадаваць і купляць больш прыстойнае.

Тры гады на лайнеры — і $100 тысяч у кішэні

Адгукнулася ў каментарах і рыэлтарка па нерухомасці.

«У мяне адна здзелка была, там дзяўчынцы восем сваякоў грошы на кватэру збіралі, і ўсё роўна на частку сумы яна ўзяла крэдыт. І большасць здзелак крэдытныя (так, звычайна ў крэдыт бяруць да 30 працэнтаў ад кошту, калі ўжо надакучыла плаціць за здым). За наяўныя былі маладыя хлопцы з бізнэсам (або айцішка), 25+ гадоў», — распавядае рыэлтарка, якая сама разам з мужам спачатку 10 гадоў збірала на першую кватэру і пасля 10 гадоў — на новую, больш прасторную.

А ёсць і тыя, хто прапануе адправіцца на заробкі. Адна з каментатарак прыводзіць у прыклад свайго брата, які, з яе слоў, за тры гады працы на лайнеры назбіраў 100 тысяч даляраў на ўласную кватэру.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Працаваў на лайнеры. Пражыванне і харчаванне бясплатнае. Збіраў 3 гады — і 100 тыс. даляраў у кішэні».

«Збірайце валюту і чакайце абвалу»

Частка каментатараў наогул лічыць, што цяпер не лепшы час заходзіць на рынак нерухомасці. Маўляў, хутка цэны пойдуць уніз, як гэта было ў Беларусі пасля 2007 і 2013 гадоў.

«Рынак нерухомасці рухаецца па спіралі гэтак жа, як і эканоміка РБ. Чым далей яны адцягваюць дэвальвацыю, тым глыбей яна будзе. А разам з абвальнай дэвальвацыяй рынак нерухомасці адкарэктуецца. Так ужо было і не адзін раз. Таму адкладайце еўра / франкі і жывіце жыццё», — піша адзін з каментатараў.

«Збірайце валюту і чакайце абвалу. Гэта будзе даволі хутка», — дадае іншы.

Знаходзяцца і тыя, хто раіць набыць участак зямлі і ўжо па меры з’яўлення сродкаў паступова будаваць дом.

Каментатар з Гомеля наогул лічыць, што не абавязкова імкнуцца жыць у Мінску з яго высокімі цэнамі на жытло.

«Усё проста. Жыць у Гомелі ў сваёй уласнай кватэры. Працаваць на замежную кампанію, не прадстаўленую ў Беларусі (працадаўцу ўсё роўна, з якога вы горада, тарыфная сетка па зп будзе адна і тая ж), і класці болт на Мінск. Сэнс ад Мінска мне тут наогул не зразумелы», — піша гамяльчук.

Каментары46

  • Рыэлтар Анжаліка
    21.04.2026
    Трэба далучацца ба дэмакратычных сілаў і ісці ў Каардынацыйную раду - за пару гадоў цалкам рэальна атрымаць дзве кватэры ў Менску бясплатна!
  • А
    21.04.2026
    Я верю в луку и путина. Нынешние цены на жилье в РБ не оправданы экономически и ещё упадут. Сейчас ВВП падает, а цены вверх. Это пузырь из-за россиян.

    Долгосрочный рост возможен только при смене власти и повороту на запад.
  • Эксперт
    21.04.2026
    Покупать сейчас и не думать, попицсотждальщики вас и себя доведут до цен в 3000-4000$ и вы уже не купите никогда ,может разве что к старости)))) уже те, кто меня не послушал полгода назад, а я говорил покупайте срочно, сейчас переплатят 20тысяч сверху, всё бы ничего, цены может быть и не росли б, но огромный запрос на покупки недвижимости из москвы и регионов рф, приблизительно несколько миллионов хотят переехать.

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

СК пацвердзіў смерць 18‑гадовага хлопца на стадыёне ў Мінску1

Зяленскі пацвердзіў перамовы з Аліевым

Клубніцы па 10 рублёў, радыска за 5 і буякі па 115 рублёў. Што прапануе Камароўка ў канцы красавіка1

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую30

Тры версіі аднаго правалу: як на парламенцкіх выбарах у 1995‑м сутыкнуліся Пазняк і Мацкевіч74

Беларусбанк знізіў стаўкі па крэдытах на жыллё1

У Мінску са стральбой затрымалі расійскіх кур'ераў тэлефонных махляроў10

У Барысаве невядомы раскідвае «мармеладкі» з рыбалоўнымі кручкамі — ёсць загінулыя жывёлы10

Дунін-Марцінкевіч ці не Дунін-Марцінкевіч? Каму належыць загадкавы фотапартрэт з дарэвалюцыйнага нумара «Нашай Нівы»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць