Нерухомасць1919

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Квадрат у Мінску працягвае даражэць. Па прапановах ён ужо набліжаецца да адзнакі 2300 даляраў.

Мінск-Свет. Фота забудоўшчыка

Мінск

Толькі ад пачатку года метр у сталіцы ў сярэднім дадаў больш за $200, ці каля 11%.

Паводле статыстыкі Realt.by, сярэдні кошт метра ў Мінску на пачатак красавіка складае $2272: $2286 на другасным рынку і $2258 у новабудоўлях.

У студзені цана прасядала да $1942. Але з набліжэннем вясны зноў пайшла ўгору, ставячы рэкорд за рэкордам.

Сярэдняя цана за метр у Мінску паводле даных Realt.by. Скрыншот: Realt.by

І гэта адбывалася на фоне прагнозаў, што пасля мяжы $2000 далейшага інтэнсіўнага росту чакаць не варта.

Некаторыя эксперты нават схіляліся да таго, што цэны могуць пачаць падаць (як гэта было ў студзені) ці проста заставацца на плюс-мінус адным узроўні.

Але прагнозы не спраўдзіліся.

Скрыншот: Realt.by

За год сярэдні кошт квадрата ў Мінску вырас на $709: з $1563 на пачатку красавіка 2025 года да $2272 на пачатак красавіка 2026 года. Гэта плюс 45%.

Чаму ў Мінску так растуць цэны?

Сярод верагодных прычын, чаму насуперак прагнозам цэны на кватэры ў Мінску не ўпалі, называюць нечаканы рост попыту з боку расіян.

У сакавіку 2026 года грамадзяне Расіі набылі каля 10% усіх кватэр (126 штук), прададзеных у Мінску.

Звычайна яны цікавяцца не самым танным жыллём, а кватэрамі больш высокага класа, таму агульны ўзровень цэн на рынку павышаецца.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Рост цікавасці расіян да жылля ў Беларусі можа быць звязаны з абмежаваннямі ў самой Расіі. Тэмы пераезду ўсё часцей абмяркоўваюцца ў сацыяльных сетках. Пакуль адны расіяне толькі цікавяцца, іншыя распавядаюць пра свой досвед жыцця ў Беларусі.

Да таго ж, цікавасць да пераезду ў Беларусь праяўляюць рускія з іншых краін, у прыватнасці, з Латвіі.

Што адбываецца ў іншых буйных гарадах Беларусі?

Брэст

Цяпер сярэдняя цана метра па прапановах складае $1234. Летась у той жа перыяд метр у Брэсце ў сярэднім ацэньвалі ў $1086. Такім чынам, за год квадрат у гэтым абласным цэнтры дадаў $148, што каля 14%.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Нагадаем, што Брэст, нягледзячы на сціплы рост цэн, па-ранейшаму застаецца абласным цэнтрам з самым дарагім квадратам.

Віцебск

У Віцебску сярэдні кошт метра ў кватэрах цяпер складае $978. Годам раней яго ў сярэднім ацэньвалі ў $809.

Атрымліваецца, што за год метр у Віцебску дадаў у цане $169, што амаль 21%.

Гомель

У другім па колькасці насельніцтва горадзе Беларусі метр у пачатку красавіка ў сярэднім ацэньваюць у $1065. Годам раней — $868.

Гадавы прырост склаў амаль $200, ці без малога 23%.

Гродна

У Гродне сярэдні кошт метра на пачатак красавіка — $1138. Год таму квадрат там ацэньвалі ў $913. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

За год метр у Гродне дадаў $225, ці амаль 25%, што з'яўляецца рэкордным паказчыкам сярод абласных цэнтраў.

Магілёў

У Магілёве сярэдні кошт метра цяпер складае $1081, а на пачатку красавіка мінулага года быў $934. Такім чынам, метр у Магілёве за год у сярэднім падаражаў на $147, ці амаль на 16%.

Каментары19

  • Экономика на пальцах ног
    12.04.2026
    Привет экспертам
  • STRONK BELARUSIA
    12.04.2026
    Говори правду, моцная ў сэнсе ўзросту цэн на ўсё? Гэтак так
  • Унутраны голас
    12.04.2026
    Говори правду, ва ў Беларусі зараз пануе не ўстойлівая і моцная эканоміка, а глыбокая і чорная дупа, у якую мы працягваем рушыць усё набірая хуткасць.

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь6

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Telegram абнавіўся, і гэтым адразу ж скарысталіся махляры2

У Курскай вобласці сутыкнуліся два расійскія знішчальнікі Су-35С20

Ва Украіне распрацавалі тэхналогію для знішчэння расійскіх «Бандэроляў»

Вызначылі правілы для дзейнасці дабрачынных фондаў, якія збіраюць грошы на лячэнне

Пад Барысавам паранілі яшчэ аднаго мядзведзя. Людзей просяць не хадзіць у лес10

Наталля Адамовіч захоўвала ўнікальныя рэцэпты гарадской беларускай кухні. Вам канечне захочацца таксама гэта згатаваць1

У Віцебску пара занялася сэксам на капоце машыны на вачах школьнікаў і ўладальніка аўто12

Сталі вядомыя дэталі перамоў з Уіткафам і Кушнерам у Кіеве3

У Купалаўскі тэатр узялі новую актрысу. Таксама з Расіі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь6

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць