Грамадства99

Польскім каталіцкім святарам маглі забараніць служыць у Беларусі за спрыянне грэка-каталікам

Пасля навіны пра тое, што ў Брэсцкай вобласці ўсе грэка-каталіцкія парафіі былі пазбаўленыя дзяржаўнай рэгістрацыі, ніякіх публічных каментароў і заяў на гэты конт духавенства, у тым ліку іерархаў, дагэтуль не з'явілася. Але супастаўленне некаторых фактаў дазваляе рабіць пэўныя дапушчэнні, піша выданне Katolik.life.

У чым сімвалізм, новыя дэталі і пры чым польскі святар да сітуацыі з грэка-католікамі Брэстчыны

Сталі вядомыя некаторыя новыя дэталі адносна парафіі ў Івацэвічах, якую ліквідавалі першай. Аказалася, гэта адбылося па рашэнні Брэсцкага абласнога суда — такая інфармацыя ўтрымліваецца ў дзяржаўным рэестры. Гэта можа азначаць, што супольнасць не падавала заяву аб ліквідацыі і не была згодная з тым, што не прайшла перарэгістрацыю. Праз суд таксама былі ліквідаваныя парафіі ў Баранавічах і Брэсце.

Паводле меркаванняў у каталіцкай супольнасці Беларусі, менавіта грэка-каталікі Брэстчыны былі найбольш шматлікімі і актыўнымі, таму пазбаўленне іх рэгістрацыі выклікае яшчэ больш пытанняў.

Таксама заўважаная дэталь з жыцця рыма-каталіцкай парафіі ў Івацэвічах, дзе нядаўна пробашчу, польскаму ксяндзу Адаму Страчынскаму ўлады не далі дазвол на працяг служэння і ён вымушана пакінуў Беларусь разам з яшчэ адным польскім святаром.

З пачатку году, пасля ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Івацэвічах, яе святар удзельнічаў у правядзенні рыма-каталіцкіх набажэнстваў у мясцовым касцёле. Гэта відаць на фота парафіі. Наступнымі сталі здымкі з развітання з польскім пробашчам, і з таго часу грэка-каталіцкі святар больш не быў заўважаны на здымках з касцёла.

Таму вернікі зрабілі выснову, што верагоднай падставай для пазбаўлення польскага святара дазволу на служэнне магло стаць тое, што ён запрашаў да служэння ў касцёле грэка-каталіцкага святара ліквідаванай парафіі.

Хоць нічога супрацьзаконнага ў гэтым няма і такая практыка, калі грэка-каталіцкія святары ўдзельнічаюць у святых набажэнствах разам з рыма-католікамі, з'яўляецца распаўсюджанай.

Самі ліквідаваныя супольнасці таксама працягваюць захоўваць маўчанне.

Каментары9

  • Каверда
    13.04.2026
    РПЦ-МП-ФСБ-КДБ-ВЧК,
    200 гадоў традыцый рэпрэсіяў супраць спрадвечнай беларускай веры - уніяцтва.
  • сёння Беларусы вяртаюцца веры уніяцкай, і заўтра 0 палітычных зняволеных
    13.04.2026
    Каверда, сёння Беларусы (75% да маскоўскай акупацыі ) вяртаюцца сваёй веры уніяцкай, і заўтра 0 палітычных зняволеных ў Беларусі, праз эвалюцыю дзяржавы.
  • Масковія Z сумессю ісламу і мангольскага нестарыянства
    13.04.2026
    Каверда, Масковія ніколі не мела (і дагэтуль не мае) хрысціянства — тое, што там існавала, было сумессю ісламу і мангольскага нестарыянства (архітэктура, адзенне, зброя, рабства, гарэмы, цырымоніі; куды ні паглядзі — іслам або ісламскі ўплыў). Таму ўсе дзеянні Масковіі і яе "царквы" трэба разумець у гэтым кантэксце.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць