Грамадства7070

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Якраз недалёка яна ў пачатку года купіла кватэру.

Скрыншот з Анжалікай Мельнікавай з трэнажорнай залы, які з'явіўся ў сеціве ў сакавіку 2026 года.

Былую спікерку Каардынацыйнай рады Анжаліку Мельнікаву, якая знікла год таму, бачылі днямі ў Мінску ў гандлёвым цэнтры «Дана Мол». Яна спакойна прагульвалася там. Чалавек, які бачыў яе, кажа, што ў Мельнікавай зараз тая самая прычоска, як на скрыншоце з трэнажорнай залы. Сумневаў у тым, што гэта менавіта яна, у яго не засталося.

Цікава, што якраз недалёка — у ЖК «Маяк Мінска» — Мельнікава купіла кватэру. Пакупка была ў студзені 2026 года, плошча кватэры — амаль 92 квадраты, паведамляла «Люстэрка». Дагэтуль, у верасні 2025 года, ужо пасля знікнення, былая спікерка КР купіла таксама кватэру на праспекце Любімава.

У сакавіку ў сеціве з'явіліся скрыншоты, на якіх Мельнікава займаецца ў трэнажорнай зале GYM24. Тады ўзнікла шмат пытанняў да праўдзівасці здымкаў. Але тая зала якраз знаходзіцца недалёка ад метро «Усход» — на праспекце Незалежнасці, 134 (у гандлёвым цэнтры «Першы»).

Бацька Мельнікавай у сакавіку казаў, што яго дачка жывая і здаровая і ў Беларусі.

«Я ведаю, што яна ў Беларусі. З якога часу? Ну, даўнавата. Нічога яна не знікла. Наколькі я сам ведаю, жывая і здаровая. І дзеці, мабыць, з ёй. Хаця я ўнукаў і яе асабіста даўно бачыў жыўцом».

Звычайна Анжаліка тэлефануе бацьку сама.

«Яна мне сказала: «Ты мне не звані, я сама буду». Ну і часам тэлефануе. Але там нумар заўсёды схаваны, не вызначаецца», — казаў бацька.

Нагадаем, спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Польшчы 26 лютага 2025 года і паляцела ў Лондан. З 28 лютага да 7 сакавіка Мельнікава жыла ў гатэлі на Шры-Ланцы з дзецьмі, высветлілі расследавальнікі. 7 сакавіка Мельнікава з дзецьмі паляцела ў Дубай, там яе след страчваецца. 25 сакавіка яна перастала выходзіць на сувязь.

Каардынацыйная рада заяўляла, што 13 сакавіка з яе акаўнта былі спампаваныя дакументы, якія тычацца працы арганізацыі.

У тым жа месяцы, паводле звестак «Кіберпартызанаў», Мельнікава перавяла на асабісты рахунак больш за 150 тысяч даляраў са сродкаў фонду Białoruś Liberty. Вядома таксама, што перад знікненнем яна лёта­ла на Кубу і ў Шры-Ланку разам з Аляксеем Лабеевым, супрацоўнікам лукашэнкаўскіх спецслужбаў.

Каментары70

  • Муахаха!
    16.04.2026
    Муахаха! Муахахахаах! Муахаха!
  • Дзікпікавіч
    16.04.2026
    Фальшыўка, сдзеланая ў Польшчы
  • Давераная крыніца Лявончыка
    16.04.2026
    Не, мы праверылі з дапамогай AI Claude Version XP, гэтага ня можа быць, гэта проста падобная на яе кабета. Давайце дачакаемся вынікаў афіцыйнага следства ў Польшчы!

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

На Кіпры п’яны расіянін прычапіўся да п’янай украінкі. Яе спадарожнікі збілі яго на горкі яблык — можа страціць вока35

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай26

Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»1

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11

Выйшла кніга пра Зянона Пазняка. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў17

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць