Грамадства55

У Нацыянальным гістарычным музеі нарэшце расчыталі надпіс на старажытнай шаблі са сваіх фондаў

У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі дзякуючы супрацоўніцтву з аманскімі калегамі змаглі расчытаць надпіс на шаблі XVIII стагоддзя, якая належала шляхціцу — слузе князя Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку», паведаміла прэс-служба Міністэрства культуры.

Фота ілюстрацыйнае

Раней лічылася, што ўзоры на клінку — гэта проста дэкаратыўная імітацыя ўсходняга пісьма. Аднак новыя даследаванні паказалі, што насамрэч гэта сапраўдны тэкст.

Працу праводзілі беларускія спецыялісты разам з калегамі з музея Амана. У выніку ўдалося ўстанавіць, што надпіс выкананы персідскім пісьмом (насталік) і мае канкрэтны сэнс.

На шаблі змешчаныя фразы, звязаныя з рэлігійнай традыцыяй: адна з іх гаворыць: «Няма героя, акрамя Алі, няма мяча, акрамя Зульфікара», другая: «Веру ў Бога».

Акрамя гэтых надпісаў, на шаблі ёсць пазалочаны надпіс на польскай мове, які сведчыць пра сувязь уладальніка з родам Радзівілаў і пацвярджае яго службу князю.

Усяго разам з аманскімі спецыялістамі ўдалося ўдакладніць характарыстыкі каля пяцідзесяці экспанатаў — зброі, даспехаў і манет.

У будучыні гэтыя прадметы плануюць паказаць у новай экспазіцыі музея.

Каментары5

  • Барадзед
    25.04.2026
    Ёсік, в правительстве Светланы Тихановской появился "мовныйомбудсмен"? А с каких пор?
  • Ёсік
    25.04.2026
    Барадзед, не з той нагі спадар прачнуўся, ці субота працоўная, што нейкую бздуру пішаш?
  • трэба патрабаваць рэстытуцыю гістарычнай спадчыны
    25.04.2026
    Нацыянальны гістарычны музей пабудавалі — трэба патрабаваць рэстытуцыю гістарычнай спадчыны, як гэта робяць негры і грэкі. Усходнія імперскія "братушкі " не супраць?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі38

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі38

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць