Пракуратура Ленінскага раёна Мінска завяршыла расследаванне і накіравала ў раённы суд матэрыялы крымінальнай справы па абвінавачванні 22‑гадовага мінчаніна ў серыі згавлтаванняў.

Як паведамілі ў пракуратуры Мінска, злачынствы былі ўчыненыя ў 2007—2009 гадах.

Пацярпелыя — шэсць маладых жанчын. Самая старэйшая з іх — 1977 года нараджэння, астатнія — 1980—1983 гадоў нараджэння.

Абвінавачванне электразваршчыку аднаго са сталічных прадпрыемстваў прад’яўлена па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: 166 (згвалтаванне), 167 (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару) і 296 (грабеж).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?