Свет

Тры турысты загінулі ў Інданезіі падчас вывяржэння вулкана, 20 прапалі без вестак

На інданезійскім востраве Хальмахера адбылося вывяржэнне вулкана Дукона, у выніку якога загінулі як мінімум тры турысты. 20 чалавек прапалі без вестак.

Сярод загінулых — двое грамадзян Сінгапура і адзін жыхар Інданезіі. Паводле паведамленняў, яны знаходзіліся ў раёне вулкана падчас вывяржэння.

Вывяржэнне адбылося раніцай 8 мая. Вулкан выкінуў слуп попелу на вышыню больш за 10 кіламетраў.

Ратавальнікі ўжо эвакуявалі 14 чалавек, пяцёра з іх атрымалі траўмы. Група з 20 чалавек да гэтага часу не выходзіць на сувязь.

У іх пошуках удзельнічаюць дзясяткі супрацоўнікаў экстранных службаў. Пошукавыя работы працягваюцца, аднак іх ускладняе высокая вулканічная актыўнасць і небяспечныя ўмовы ў раёне здарэння.

Улады краіны ўжо забаранілі мясцовым жыхарам і турыстам набліжацца да вулкана ў радыусе 4 кіламетраў, а таксама рэкамендуюць надзяваць маскі для абароны ад вулканічнага попелу.

Вулкан Дукона — адзін з самых актыўных вулканаў не толькі ў Інданезіі, але і ў свеце. Ён знаходзіцца на поўначы вострава Хальмахера ў правінцыі Паўночнае Малуку. Яго ўнікальная асаблівасць заключаецца ў тым, што ён вывяргаецца амаль бесперапынна ўжо на працягу дзесяцігоддзяў. Гэта не спячы гігант, а «кацёл» у пастаяннай працы, які выкідвае попел і газы. Вывяржэнні працягваюцца з 13 жніўня 1993 года па цяперашні час.

Дукона — стратавулкан конусападобнай формы, складзены пластамі лавы і попелу, вышынёй каля 1087 метраў над узроўнем мора. У вулкана ёсць два актыўныя кратары — Малупанг і Варыранг. З канца сакавіка 2026 года актыўнасць рэзка ўзрасла. Зараз вулкан знаходзіўся на II узроўні небяспекі па чатырохузроўневай інданезійскай шкале.

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Пасланнікі Трампа заявілі Кіеву, што спрабуюць вярнуць Пуціна за стол перамоваў з дапамогай дызельнай здзелкі2

ЗША і Еўропа распрацоўваюць мірны план, які дасць Украіне гарантыі бяспекі, а Расіі — эканамічныя выгады23

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года16

Цясляр з прымежнага Дзівіна кідаў кліентаў на грошы, а калі запахла смажаным, з'ехаў у Расію. І згінуў на фронце1

Ігар Карней: Будзе каманда — зробяць усё, каб і з годам трымаць у закладніках хоць пяцігодку, хоць болей

«А дзе ўсе?» Белдзяржцырк шукае адразу 15 работнікаў. У каментарах — шапіто6

АНТ запусціла інтэлектуальнае шоу, у якім трэба адгадваць кадры з расійскіх серыялаў «Універ» і «Татавы дочкі»13

Амерыканская паліцыя атрымала ШІ-інструмент, які вызначае дом па адным фота інтэр’ера2

Як за паўкватэры: беларусы падлічылі, колькі аддалі за арэнду жылля ў Мінску за доўгія гады7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць