У Мінскім раёне затрымалі 42‑гадовага мужчыну за незаконнае вырошчванне канопляў. У яго знайшлі 18 кустоў гэтай забароненай у Беларусі расліны, якія былі канфіскаваныя.

Як паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама, мужчына працаваў загадчыкам сельскага дома культуры.

Супраць яго распачалі крымінальную справу за незаконнае вырошчванне раслін, што змяшчаюць наркатычныя або псіхатропныя рэчывы. Яму можа пагражаць штраф, арышт, абмежаванне волі або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары