Здарэнні99

Былы доктар-нарколаг вырошчваў дома ў Мінску каноплі

39‑гадовы мінчук вырасціў дома сем кустоў канопляў і захоўваў марыхуану.

Ілюстрацыйнае фота: УУС Гомельскага аблвыканкама

Яго затрымалі ў снежні 2025 года, калі мужчына выйшаў з дому вынесці смецце. У яго кватэры на вуліцы Адзінцова знайшлі і канфіскавалі больш за 1 г марыхуаны і прыстасаванне для курэння. У тумбе на балконе знайшлі сабраны з падручных матэрыялаў гроўбокс з сямю кустамі канопляў, паведамляюць «Мінск-Навіны».

На мінчука завялі крымінальную справу. Ён распавёў, што ўпершыню паспрабаваў марыхуану яшчэ ў маладосці, пасля чаго ўжываў яе перыядычна. У жніўні-верасні 2025 года ён паехаў на дачу ў Мінскую вобласць і знайшоў куст дзікарослых канопляў, з якога сарваў лісце і сабраў насенне. Лісце мужчына высушыў, здрабніў і скурыў, а насенне пасадзіў у грунт. Раней мужчына працаваў доктарам-псіхіятрам-нарколагам, а пасля стаў індывідуальным прадпрымальнікам. Незадоўга да затрымання ён чарговы раз пакурыў марыхуану.

Мужчыну абвінавачваюць па ч. 1 арт. 328 КК («Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў») і ч. 1 арт. 329 КК («Незаконныя пасеў і (або) вырошчванне раслін альбо грыбоў, якія ўтрымліваюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы»). Да суда яго выпусцілі пад асабістае паручыцельства.

Каментары9

  • Таксама
    22.02.2026
    Некаторых псіхіятрау́ і саміх трэба лекаваць
  • Filipp
    22.02.2026
    Таксама, калі шчыра, то ўсё не так адназначна. Сам не ўжываю ні нікатын, ні кафеін, ні алкаголь, ні наркотыкі , але ж ёсць даволі шмат даследаванняў, калі дэманструюць станоўчыя рэзультаты ад ужывання канаплі.
  • %
    22.02.2026
    Ну а што - працаваў, так бы мовіць, у адпаведнасьці з адукацыяй )

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі14

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі14

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць