Свет44

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў

6 чэрвеня ў расійскай Цюмені адбыўся буйны пажар на мясцовым нафтаперапрацоўчым заводзе, які належыць кампаніі «Русінвест». Гэта найбуйнейшы незалежны НПЗ у Расіі і адзіны прамысловы нафтаперапрацоўчы завод ва Уральскай федэральнай акрузе, піша The Moscow Times.

Фота: ГУ МНС Расіі па Цюменскай вобласці

Паводле афіцыйнай інфармацыі, узгаранне адбылося на ўстаноўцы ачысткі нафтапрадуктаў з-за парушэння тэхналагічнага працэсу. Улады адмаўляюць сувязь здарэння з магчымай атакай беспілотнікаў і заяўляюць, што паведамленні пра ўдар украінскіх дронаў не адпавядаюць рэчаіснасці.

Пажару быў прысвоены высокі ўзровень небяспекі. Для яго ліквідацыі прыцягнулі каля 80 ратавальнікаў і 23 адзінкі тэхнікі. Агонь ахапіў двухсекцыйную ўстаноўку гідраачысткі дызельнага паліва магутнасцю каля 3,6 мільёна тон на год.

Праз некалькі гадзін пажар удалося лакалізаваць, а затым поўнасцю ліквідаваць. Паводле звестак губернатара Цюменскай вобласці Аляксандра Маора, ніхто не пацярпеў. Абставіны здарэння будуць высвятляцца падчас расследавання.

Цюменскі НПЗ выпускае аўтамабільныя бензіны, дызельнае паліва стандарту Еўра-5, звадкаваныя вуглевадародныя газы, грануляваную серу, нафтавы кокс і іншую прадукцыю. Паводле розных ацэнак, магутнасць прадпрыемства складае ад 6 да 7,5 мільёна тон нафты на год.

Пасля пажару ў горадзе было зафіксавана павышэнне канцэнтрацыі прадуктаў гарэння, пылу і сажы ў паветры. Спецыялісты рэкамендавалі жыхарам, асабліва людзям з захворваннямі дыхальнай сістэмы, менш знаходзіцца на дварэ, трымаць вокны зачыненымі і па магчымасці выкарыстоўваць сродкі абароны дыхання і ачышчальнікі паветра.

Раней паведамлялася, што ў кастрычніку 2025 года ў раёне гэтага завода былі знішчаныя тры беспілотнікі, аднак тады сур'ёзных наступстваў для прадпрыемства не дапусцілі.

Каментары4

  • R16
    06.06.2026
    Дзякуй УКРАІНА 💛 💙 🇺🇦
  • Andrus
    06.06.2026
    Беспилотники тут не причём - их сбили. Образовавшиеся обломки тоже были сбиты. А вот обломки обломков... ну вы понели)
  • Облахастин
    20.06.2026
    Тюменская гойда...

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць